Вы тут

Лекі ад восені: як супрацьстаяць сезоннай хандры


Хандра — вечная спадарожніца восені. Але пазбавіцца ад яе не так і складана. Дастаткова выконваць некаторыя правілы. Пра іх расказаў загадчык аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Віктар Даніловіч.


— Стрэс можа выклікаць любы фактар: ад званка будзільніка (грубасці мужа, крыку суседкі і непрыемнасці на працы) да выпадковага выйгрышу ў латарэю і нечаканага павышэння па службе. Такіх «фактаў» назапашваецца нават за дзень. А калі на вуліцы цёмна, холадна і сыра, маркоціцца пачынаюць нават закаранелыя аптымісты. Пад каўпак сябе не схаваеш, таму выйсце адно: навучыцца жыць са стрэсам і правільна рэагаваць на яго, кажа ўрач.

Як мінімізаваць негатыў:

  • Не спрачайцеся без патрэбы, пазбягайце канфліктных сітуацый.
  • Не пераацэньвайце ступень важнасці праблемы, магчыма, затрачаныя эмоцыі не вартыя чаканага выніку.
  • Пакідайце невялікую долю сумневу ў поспеху справы. Прадугледжвайце і адмоўны вынік, каб няўдача не ашаламіла вас. Майце запасны варыянт і падрыхтуйце «шляхі адступлення».
  • Не дайце адмоўным думкам авалодаць вамі, не канцэнтруйцеся толькі на іх.
  • Імкніцеся кожнае выпрабаванне, якое выпала на вашу долю, успрымаць як чарговы ўрок мужнасці, прабачэння і цярпення.
  • Будзьце аптымістамі, верце, што вашы непрыемнасці не самыя страшныя. Успомніце, што вакол многа людзей, якім нашмат цяжэй, чым вам цяпер.
  • Не займайцеся самакапаннем, проста перад сном спакойна прааналізуйце мінулы дзень, паглядзіце на факты ва ўпор.
  • Не паддавайцеся пачуццю схавацца ад навакольнага свету і адысці ад праблем. Гэта спараджэнне дэпрэсіі і шлях у нікуды. Найлепшым варыянтам выхаду з такой сітуацыі з’яўляецца абмеркаванне назапашаных праблем з сябрамі і членамі сваёй сям’і: вы атрымаеце неабходную падтрымку і не будзеце адчуваць сябе самотным.
  • Усе вашы непрыемнасці выкладзіце падрабязна на паперы. Скамячце гэты ліст і выкіньце.
  • Дазвольце сабе (калі няма сведак) выкрычацца, даць поўную волю эмоцыям, выплюхнуць іх вонкі.
  • Зляпіце вашу «крыўду» з пластыліну, сцісніце яе, камячце, лайце, біце.
  • Часцей усміхайцеся, імкніцеся сканцэнтравацца на станоўчых эмоцыях, вучыцеся радавацца малому.
  • Навучыцеся замяшчаць непрыемныя думкі прыемнымі. Не спрабуйце змяніць тое, што не ў вашых сілах, і паспрабуйце гэта прыняць.
  • Запомніце: усе праблемы рана ці позна вырашаюцца.

Фізічная нагрузка і смех у дапамогу

Зняць стрэс дапамагаюць і заняткі фізкультурай. Гэта цудоўны спосаб зняць напружанне і падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме.

Не забывайце адпачываць, расслабляцца, бегайце трушком. Расслабце плечы, зніміце напружанне з плечавога пояса, вам стане лягчэй. Прымайце кантрасны душ, аблівайцеся халоднай вадой. Кожную раніцу пачынайце ўсміхацца, а потым смяяцца хоць бы тры хвіліны. Медытацыя смехам паляпшае настрой на цэлы дзень.

Час надышоў

Вось прыкметы, якія падкажуць, што час рабіць пэўныя крокі для паляпшэння самаадчування:

  • пастаянны непакой;
  • пачуццё стомленасці, якое не праходзіць;
  • немагчымасць засяродзіцца;
  • болі ў сэрцы;
  • расстройствы стрававання, алергія;
  • болі ў мышцах спіны, шыі і плячэй.

Экспрэс-дапамога

  • Займіцеся фізічнымі практыкаваннямі, пагуляйце на свежым паветры, зрабіце прабежку, пакатайцеся на веласіпедзе, роліках.
  • Засяродзьцеся на дыханні. Канцэнтрацыя на працэсе дыхання прымушае на час забыцца пра крыніцу стрэсу. Павольна ўдыхніце носам, затрымайце дыханне на некалькі секундаў, выдыхніце павольна праз нос.
  • Цалкам расслабцеся.
  • Майце зносіны з людзьмі.
  • Змяніце абстаноўку, схадзіце ў кіно, музей, тэатр.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.