Вы тут

Члены Савета Рэспублікі правялі прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям’і


Члены Савета Рэспублікі правялі прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям’і 


«Тэматычныя» прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям’і былі праведзены ўпершыню. Сенатары, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны, адказалі на пытанні грамадзян. Прамыя лініі — толькі частка мерапрыемстваў па пытаннях умацавання статусу сям’і і сямейных каштоўнасцяў у Рэспубліцы Беларусь, арганізаваных Саветам Рэспублікі напярэдадні Дня маці. 

Сведкамі размовы некаторых парламентарыяў з насельніцтвам сталі карэспандэнты «Звязды». Удалося даведацца, з якімі пытаннямі людзі звярталіся і да Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Тэлефон у кабінеце спікера верхняй палаты парламента не змаўкаў ні на хвіліну. Пытанні, з якімі да Наталлі Качанавай звярталіся грамадзяне, датычыліся самага рознага профілю. Адчувалася, што тэма сямейнай палітыкі — адна з самых хвалюючых.

Сям’я з Полацка, якая выхоўвае дзіця-інваліда, паскардзілася на непрыдатныя жыллёвыя ўмовы. Маці, бацька і двое дзяцей пражываюць у двухпакаёвай кватэры. Для жыццядзейнасці хворага хлопчыка задзейнічана нямала абсталявання, якое патрабуе адпаведнай прасторы. Акрамя таго, хлопчык знаходзіцца на індывідуальным навучанні: штодзень да яго прыходзяць педагогі. А ў сям’і расце яшчэ і дачушка. Наконт паляпшэння жыллёвых умоў маці дзіцяці-інваліда неаднойчы звярталася да мясцовых органаў улады, аднак праблема не вырашаецца. Наталля Качанава паведаміла, што ў бліжэйшы час будзе сустракацца са старшынёй Полацкага райвыканкама, з якім абавязкова абмяркуе гэтае пытанне.

Жыхарка Ліды папрасіла разабрацца з маёмасным пытаннем. Жанчына расказала, што на спадчыну яе ўнучкі-сіраты прэтэндуюць чужыя людзі. Старшыня Савета Рэспублікі паабяцала разабрацца ў гэтым пытанні, аб чым заяўніцу праінфармуюць. 

Са сваёй бядой да Наталлі Качанавай звярнулася і маці траіх дзяцей. Жанчына расказала, што пабудавала кватэру з дапамогай дзяржаўных сродкаў. Так склалася абставіны, што жанчына развялася з мужам, які прэтэндуе на палову кватэры. Суд гэтае рашэнне падтрымлівае. Наталля Качанава паабяцала дасканала вывучыць сітуацыю.

Як адзначыла ў размове з журналістамі Старшыня Савета Рэспублікі, прамая тэлефонная лініі з’яўляецца пацверджаннем таго, што пытанне сямейных каштоўнасцяў хвалюе многіх. «Перш за ўсё гэта пытанні, якія датычацца выхавання нашага падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання, — канкрэтызавала Наталля Качанава. — Многія тэлефанавалі менавіта з прапановамі: экскурсійнае наведванне знакавых месцаў, якія есць у нашай краіне, заслон прапагандзе нетрадыцыйных каштоўнасцяў у інтэрнэце. Людзі занепакоены лёсам сваіх дзяцей. І вядома, мы, як заканадаўцы, павінны думаць аб гэтым. Былі пытанні, якія датычацца падзелу маёмасці. Ужо неаднаразова падымаецца пытанне раздзелу маемасці сем’яў, якія будавалі жыллё з дзяржаўнай падтрымкай — гэта нашы шматдзетныя сем’і. Хочам больш комплексна падысці да разгляду гэтага пытання і ўзяць яго на кантроль».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Падрабязна аб прамой тэлефоннай лініі, якую сенатары праводзілі па ўсёй краіне ў рэпартажах са сталіцы і рэгіёнаў раскажам у спецыяльным выпуску «Мясцовага самакіравання».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.