Вы тут

Гульня-чэлендж «Мафія наўгад», штучны інтэлект і джаз


Гульня-чэлендж «Мафія наўгад», спектакль «Ехай», выставачны праект «Штучны інтэлект: мастак або машына?», «Джаз з Гарлема» і сентыментальная прагулка па яўрэйскім Гродне — штотыднёвая афіша «Звязды».


Гульня-чэлендж «Мафія наўгад»

Дзе: Мінск, Нябачны свет (вул. Някрасава, 35-1)

Калі: 15 кастрычніка

Колькі: 30 рублеў

«Мафія наўгад» — гульня-чэлендж у поўнай цемры!

Вы гулялі ў класічную «Мафію»? А ў «Мафію» у поўнай цемры?

Мяркуем, што многія знаёмыя з гульнёй. Але калі не, то перад пачаткам гульні вядучыя раскажуць правілы.

У гульні спаборнічаюць мафія і мірныя жыхары. Задача мірных жыхароў — выявіць мафію, а мафіёзі паспрабуюць заблытаць гульцоў і ліквідаваць мірных жыхароў. Падчас гульні ўдзельнікі абмяркоўваюць версіі і распавядаюць розныя гісторыі, якія даказваюць датычнасць ці недатычнасць да мафіі.

Уявіце, які нестандартны досвед вы атрымаеце, калі згуляеце ў мафію ў поўнай цемры? Вы праверыце сваю інтуіцыю і кемлівасць, вашымі праваднікамі ў цемры стануць дотык, слых і нюх.

У цемры не важна, як вы выглядаеце, які ваш узрост, пол і статус. Будзьце сабой і не бойцеся асуджэння.

Арыгінальны сюжэт, захапляльная гульня... І ўсіх хвалюе адказ: ці пераможа мафія мірных жыхароў?

Запрашаем за новым досведам і незабыўнымі адчуваннямі!

Спектакль «Ехай»

Дзе: Мінск, Дом літаратара (Фрунзэ, 5)

Калі: 20 кастрычніка

Колькі: ад 15 рублеў

Кожны з нас хоць бы раз у жыцці адчуваў, што яму здрадзілі, яго кінулі анднаго на волю лёсу.

У спектаклі «Ехай!» як раз і перапляліся лёсы трох адзінокіх людзей. Для іх жыццё — гэта чарада дзіўных падзей. Вось аднойчы, у сцюдзёную зімовую пару, чалавек, які страціў не толькі сябе, але і сэнс быцця, выходзіць да чыгункі, каб назаўжды сысці з гэтага свету. Але, так проста жыццё яго не адпусціць...

Спектакль падштурхоўвае задумацца, што з моманту нараджэння чалавек спасцігае свет: падае, падымаецца і зноў падае, нагаворвае на лёс альбо атрымлівае асалоду ад яго, дзякуе, прымае цудоўныя імгненні ў якіх і ёсць само жыццё!І кожны чалавек, штодня робіць выбар: быць шчаслівым ці не быць. 

Выставачны праект «Штучны інтэлект: мастак або машына?»

Дзе: Гомель, Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Калі: да 29 кастрычніка

Колькі: ад 7 рублёў

Экспазіцыя адметная тым, што прадстаўленыя работы цалкам створаны штучным інтэлектам. Публіцы прадэманстравана рэвалюцыйная калекцыя з больш чым 90 работ у 10 розных катэгорыях, якія ахопліваюць многія аспекты нашай светабудовы, такія як прырода, міфалогія, гісторыя, архітэктура і многія іншыя.

Што ж такое штучны інтэлект? Гэта камп’ютарная тэхналогія, якая дапамагае машынам думаць і дзейнічаць амаль як людзі. Сферы прымянення штучнага інтэлекту практычна не абмяжаваныя: тэхналагічны сектар, медыцына, навука і іншае. Каб зразумець ролю штучнага інтэлекту ў стварэнні гэтага выставачнага праекта, варта адзначыць, што нават тэкст прэс-рэлізу на 38,1% створаны штучным інтэлектам.

Выдатна выкананая і дэталізаваная ўнікальная калекцыя ўключае працы, якія прыцягнуць увагу як аматараў мастацтва, так і прыхільнікаў найноўшых тэхналогій. Мы запрашаем Вас даследаваць гэты творчы і захапляльны спосаб стварэння. Дапоўніць асноўную экспазіцыю творчасць беларусіх мастакоў. Прыходзьце пазнаёміцца з верагоднай будучыняй мастацтва!

Арганізатары падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, таксама на выставе вы знойдзеце арыгінальныя фотазоны, дзе проста немагчыма не зрабіць кадр на памяць.

А кульмінацыяй праекта стане імерсіўны фільм «Лічбавая эвалюцыя», створаны спецыяльна для выставачнага праекта. Гэты фільм уяўляе сабой вобразнае пераасэнсаванне свету ідэй і свету матэрыі, вольны мастацкі роздум аб развіцці і эвалюцыі. Наведвальнікі змогуць цалкам пагрузіцца ў прагляд дзякуючы праецыраванню фільма на сцены і падлогу мультымедыйнай залы.

Спектакль «Сільвія»

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: да 19 кастрычніка

Колькі: ад 12 рублёў

Рамантычная камедыя «Сільвія» па п’есе Альберта Герні

Звычайная пара. Дзеці раз’ехаліся. У Кэйт — любімая праца і Шэкспір. У Грэга — крызіс сярэдняга ўзросту з пытаннямі пра жыццё. Усё ідзе як заўсёды... Але раптам у жыцці Грэга з’яўляецца яна — Сільвія. Прыгожая, жывая, загадкавая, яна сваім раптоўным з’яўленнем літаральна выцясняе з жыцця Грэга руціну... і жонку. Барацьба паміж старым і нязведаным, жонкай і новай цягай перарастае ў вайну не на жыццё, а на смерць. Здавалася б, гаворка аб звычайным любоўным трохкутніку, калі б не адзін нюанс: Сільвія — сабака, якую Грэг падабраў на вуліцы і якая так змяніла яго жыццё. У рэшце Грэг робіць свой выбар...

Пранізлівая гісторыя з непрадказальным фіналам знойдзе водгук у сэрцах любога гледача і, мы верым, зробіць свет крышачку дабрэйшым.

Сентыментальная прагулка па яўрэйскай Гародне

Дзе: Гродна, Музей гісторыі рэлігіі

Калі: 15 красавіка

Колькі: 40 рублёў

У праграму ўваходзіць наведванне сінагогі, музея гісторыі рэлігіі, шпацыр з гідам па горадзе. На прагулцы гасцей чакае абед у рэстаране з дэгустацыяй страў яўрэйскай кухні.

Гэта не традыцыйная экскурсія, а сентыментальны двухгадзінны шпацыр па цэнтры горада, падчас якога кожны пазнае шмат новых і цікавых фактаў.

Code&S

Дзе: Гродна, Культурный цэнтр «Фестывальны»

Калі: да 30 красавіка

Колькі: ад 2 рублёў

Сумесная выстава — праект Code&S двух мастакоў Антона Цыбізава і Лізаветы Пастушэнкі. У экспазіцыю ўвойдуць свежыя работы аўтараў, якія раней гледачы не бачылі.

У сваіх творах Антон гуляе з кантрастамі і рознымі тэкстурамі, ствараючы эмацыйныя і дынамічныя кампазіцыі. Таксама ён эксперыментуе з рознымі матэрыяламі і тэхнікамі, дадаючы ў карціны разнастайныя тэкстурныя элементы. У творах Лізаветы ёсць нейкая пяшчота і містычная атмасфера. Яна выкарыстоўвае святло і цені, каб стварыць адчуванне глыбіні і аб’ёму.

Назва выставе Code&S была дадзена не выпадкова, бо адным з цікавых аспектаў мастацтва з’яўляецца здольнасць мастакоў хаваць таемныя знакі і дэталі ў сваіх працах.

Пры ўважлівым разглядзе карцін Антона і Лізаветы можна выявіць мноства нечаканых сімвалаў і намёкаў, якія яны ўмела ўплятаюць у свае палотны. Гэта нібы гульня ў схованкі з гледачамі, якіх заклікаюць углядацца і раскрываць схаваныя сэнсы. Не прапусціце магчымасць акунуцца ў свет Code&S! 

«Мамы застаюцца з намі побач ...»

Дзе: Віцебск, вул. Чайкоўскага, 5

Калі: 12 лістапада

«Мамы застаюцца з намі побач ...» – выстава ткацтва, вышыўкі і вязання

Працы Караліны Пільвінскай прадстаўленыя яе дачкой Ірынай Стройнай з фонду сям’і.

Прэзентацыя выставы

Дзе: Віцебск, Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Калі: 20 красавіка

Прэзентацыя выставы і цырымонія ўзнагароджання фіналістаў конкурсу ў намінацыі «Візуальнае мастацтва».

Па-сапраўднаму трапяткой ноткай абяцае стаць прэзентацыя, якая пройдзе ў віцебскім Мастацкім музеі і па праве ўвекавечыцца на старонках «Лістападнага табара».

Без дыялогу двух, а то і трох пакаленняў не абыдзецца. Пляцоўка запоўніцца прыемнай усхваляванасцю, бо старэйшыя «калегі» па мастацтве паднясуць свой сказаны на дарогу падарунак.

«Джаз з Гарлема»

Дзе: Брэст, Брэсцкая абласная філармонія (вул. Арджанікідзэ, 14)

Калі: 14 красавіка

Колькі: ад 50 рублёў

Легенда джаза з Нью-Ёрка Рэй Блю — шасціразовы ўладальнік «Jazz Awards», адзін з самых вядомых саксафаністаў. Музыка ўключаны ў 2013 годзе ў «Залу Славы Джаза ЗША».

Рэй Блю — афра-амерыканскі музыка, кампазітар, аранжыроўшчык.
Народжаны ў Нью-Ёрку, Рэй Блю пачаў граць на кларнеце ў васьмігадовым узросце, а праз шэсць гадоў звярнуўся да тэнар-саксафона.

Яго галоўным настаўнікам у джазе быў вялікі Дэкстар Гордан.
За сваё доўгае жыццё на сцэне Рэй граў практычна з усімі легендамі джаза Гарлема, выступаў на фестывалях у Амерыцы, Еўропе і Афрыцы. Яго сола гучаць у сотнях альбомаў амерыканскіх выканаўцаў джаза, блюза, соўла і фанк-музыкі.

Публіка ва ўсім свеце ацаніла маштаб гэтага выбітнага артыста, які у рэжыме імправізацыі стварае захапляльны паток музыкі адным толькі сваім дыханнем.

Цяпер Рэй Блю пазнаёміць і Брэст з джазам з самага сэрца Нью-Ёрка.

«Пад покрывам Прачыстай»

Дзе: Брэст, сабор Уваскрэшання Хрыстова (вул. Маскоўская, 271)

Калі: 15 красавіка

Канцэрт, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. 

Удзельнік:

  • Вялікі хор сабора Уваскрэсення Хрыстова г. Брэста
  • Дзіцячы хор сабора Уваскрэсення Хрыстова г. Брэста
  • Вялікі хор храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Брэста
  • Дзіцячы хор храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Брэста
  • Вялікі хор гарнізоннага храма Свяціцеля Мікалая
  • Цудатворца Брэсцкай крэпасці
  • Вялікі хор храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» г. Брэста
  • Народны вакальны ансамбль «Натхненне плюс» г. Жабінка
  • Дзіцячы хор нядзельнай школы пры храме Архістратыга Міхаіла г. Бярозы
  • Хор духавенства Брэсцкай епархіі

«Гэта ўсё яна»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр (малая сцэна)

Калі: 18 красавіка

Колькі: ад 11 рублёў

Мы ўсе носім маскі. Ставім аватары. Ніхто не з’яўляецца тым, кім здаецца ці хоча здавацца — ні ў жыцці, ні, тым больш, у сацсетках. Як зразумець іншага? Як прыняць самога сябе? Як адрозніць мроі ад ісціны? Сёння гэта складана як ніколі. Мемы, відэа і іншыя віртуальныя «плюшкі» замяняюць нам рэальнасць. Замест сяброў — фрэнды, замест жывых людзей — акаўнты, замест сімпатыі — лайкі, замест пачуццяў — эмоджы. Але спектакль не зусім пра Інтэрнэт і незразумелае пакаленне Z (хоць і пра гэта таксама). Ён — пра адвечны канфлікт бацькоў і дзяцей.

Сёння клапатлівым бацькам не трэба высочваць дзіця па падваротнях. Маці стварае фэйкавы профіль, каб наладзіць кантакт са сваім сынам. Ёй нават даводзіцца асвойваць гэты кашмарны моладзевы слэнг. І быццам бы спачатку ўсё атрымоўваецца...

Падказка бацькам: адсуньце ваша ПУГ (пачуццё ўласнай годнасці) на задні план, перастаньце агрыццца на дзіця. Хай ён не юзае вашу олдскульную мову, але не трэба яго за гэта хэйціць. Наадварот, падзякуйце яму за вайб у вашым доме.

«Сем жанчын на шыі»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 20 красавіка

Колькі: ад 8 рублёў

Абаяльны і прадпрымальны хлопец Блэз ўвязваецца ў рызыкоўную авантуру. Яго мэта — казачна разбагацець. Падзеі разгортваюцца імкліва, а недарэчныя выпадковасці раз-пораз ставяць пад пагрозу дзёрзкую задуму. Шлях героя складаецца з мноства хвацкіх паваротаў. Блэз сам не заўважае, як аказваецца пад прэсам абставінаў — жанчыны шчыльна абступаюць яго з усіх бакоў...

«Сем жанчын на шыі» — лёгкі, гуллівы, бліскучы спектакль, у якім кожны персанаж валодае яркім характарам. У двух словах — французская камедыя, з належнай рамантыкай і гумарам. Падзеі накладваюцца адна на другую, змотваюцца ў клубок, разблытаць які — задача не з простых. Але ж гэта аповед пра каханне, дзе ў канцы ўсё абавязкова будзе добра.


Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.