Вы тут

Пісьменніцкая газета прысвечана Башкартастану


10 кастрычніка ў Беларусі пачнуцца Дні башкірскай літаратуры. У госці ў нашу краіну прыязджае вялікая група пісьменнікаў з Уфы. Напярэдадні падзеі ў газеце «Літаратура і мастацтва» здзейснены спецыяльны выпуск, прысвечаны башкірскай літаратуры. 


Фота: pixabay.com

З апавяданнямі ў нумары ад 6 кастрычніка выступаюць Зухра Буракаева (яе твор «Змей» пераклала Алена Стэльмах) і Айгіз Баймухаметаў (яго «Мару» таксама пераклала А. Стэльмах). 

Паэтычная падборка «О, Урал святы, зямля мая, ты — мой бацька, сын твой верны я!» адкрываецца вершамі легендарнага нацыянальнага героя і паэта Салавата Юлаева ў перакладах Рагнеда Малахоўскага. Творы Гульназы Кутуевай і Ларысы Абдулінай пераклала беларуская паэтэса Іна Фралова. Таксама ў паэтычным раздзеле «башкірскага сшытка» — вершы Руслана Сулейманава, Танзілі Даўлетдзінавай, Святланы Чураевай у перакладах Навума Гальпяровіча, Генадзя Аўласенкі, Віктара Шніпа. 

Асобная старонка — «Не шкадуючы жыццяў» — пра пісьменнікаў, якія ваявалі ў Беларусі ў Вялікую айчынную вайну. У артыкуле Максіма Пясчанскага — пра Шарыфа Бікулава, Рамазана Кутушава, Назара Наджмі, Мусу Галі і іншых паэтаў і празаікаў. У Беларусі 6 ліпеня 1944 года загінуў башкірскі савецкі паэт Зінап Куціп. У нумары «ЛіМа» да Дзён башкірскай літаратуры ў Беларусі — і гутарка з ураджэнцам Уфы галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі Арцёмам Макаравым. Народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Валянцінавіч Макараў толькі сёлета заняў высокую пасаду ў славутым мінскім тэатры. Дырыжор расказвае пра свае першыя ўражанні, пра родны Башкартастан. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.