Вы тут

Члены Савета Рэспублікі прымалі ўдзел у міжнародных мерапрыемствах


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, член рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Дзмітрый Баскаў прыняў удзел у сустрэчы з групай міжпарламенцкай дружбы «В’етнам — Беларусь». Сустрэча праходзіла ў фармаце відэаканферэнцсувязі ў Палаце прадстаўнікоў.

Абмеркаваны пытанні актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі груп дружбы, парламентарыі абмяняліся вопытам парламенцкай работы. Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у развіцці прамых кантактаў, якія даюць магчымасць выпрацоўваць узгодненыя пазіцыі па розных пытаннях узаемадзеяння як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.


25–29 верасня 2023 г. дэлегацыя Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі знаходзілася ў Валгаградскай вобласці.

Беларускі парламент прадстаўлялі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч і Аксана Гайдук.

У ходзе рабочай сустрэчы з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бачаровым размова ішла аб далейшым развіцці эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў сферы імпартазамяшчэння, пастаўкі беларускай тэхнікі, кааперацыі, стварэння сумесных прадпрыемстваў. Вызначаны пэўныя рашэнні, якія будуць прапанаваны ўрадам дзвюх краін для далейшай прапрацоўкі.

Удзельнікі сустрэчы наведалі шэраг ключавых аб’ектаў Валгаградскай вобласці, на якіх рэалізоўваюцца буйныя прамысловыя і інфраструктурныя інвестпраекты.

Падчас выязнога пасяджэння Камісіі па бюджэце, падатках і фінансавым рынку расійска-беларускага Парламенцкага Сходу прагучалі актуальныя даныя аб сацыяльна-эканамічным развіцці тэрыторыі, выніках і перспектыўных напрамках узаемадзеяння з беларускімі партнёрамі.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая ў Гродне прыняла ўдзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання.

У рамках пасяджэння Пастаяннай камісіі разгледжаны пытанні электаральнага суверэнітэту і абароны правоў грамадзян у лічбавым асяроддзі, забеспячэння і абароны электаральнага суверэнітэту дзяржавы, а таксама пытанні назірання за электронным галасаваннем.

У партфелі камісіі ёсць некалькі праектаў, якія адносяцца да сферы мясцовага самакіравання. У прыватнасці, з улікам вопыту трох папярэдніх гадоў падрыхтаваны рэкамендацыі па падтрымцы насельніцтва ва ўмовах пандэміі.

Акрамя таго, разгледжаны рэкамендацыі па забеспячэнні і абароне правоў грамадзян у лічбавым асяроддзі, рэалізацыі экалагічнай палітыкі дзяржавы на мясцовым узроўні і выкарыстанні розных форм дыялогу паміж грамадзянамі і органамі мясцовага самакіравання для вырашэння пытанняў развіцця тэрыторыі.

Адбылася сустрэча старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка з парламентарыямі — членамі названай Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. Абмеркаваны пытанні абмену вопытам мясцовага кіравання і самакіравання, развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Паводле паведамленняў прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.