Вы тут

На парадку дня — важныя сустрэчы


Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі ў рамках мерапрыемстваў праграмы міжнароднага назірання за нечарговымі выбарамі Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі ў Баку правёў сустрэчу са Старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай. Парламентарый перадаў словы прывітання з нагоды паспяховага правядзення выбараў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі ад Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, а таксама падзякаваў за запрашэнне прыняць удзел у маніторынгу.

Валерый Бельскі праінфармаваў калег аб маючай адбыцца 25 лютага 2024 г. у Беларусі важнай унутрыпалітычнай падзеі — выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Адбыўся абмен думкамі аб развіцці выбарчага заканадаўства Беларусі і Азербайджана, ролі інстытута міжнароднага назірання і неабходнасці абароны электаральнага суверэнітэту. У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня.


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяны Рунец з прадстаўнікамі працоўнага калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдарцэнтр».

Сенатар расказала аб заканадаўчай дзейнасці парламента і прававых навацыях, маючых адбыцца выбарах дэпутатаў і адзіным дні галасавання, аб прававым статусе, парадку фарміравання і паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу, аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці і мэтавых устаноўках кіраўніка дзяржавы па яго правядзенні.

Удзельнікі сустрэчы выказалі сваё меркаванне адносна размеркавання маладых спецыялістаў і замацавання іх на першых працоўных месцах, падрыхтоўкі дзяцей да школы, продажу зямельных участкаў і будаўніцтва жылля для маладых сем’яў.

Для гасцей была праведзена экскурсія па музейнай экспазіцыі і зале пасяджэнняў Савета Рэспублікі.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец выступіў спікерам на дыялогавай пляцоўцы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сустрэчы ўдзельнічалі каля 120 чалавек.

У сваім выступленні Сяргей Сівец акцэнтаваў увагу на законах Рэспублікі Беларусь, якія былі прыняты ў развіццё канстытуцыйнай рэформы 2022 года, найбольш значных навацыях заканадаўства, падрабязна расказаў аб рабоце Савета Рэспублікі.

Парламентарый адказаў на шматлікія пытанні, якія датычацца ролі Усебеларускага народнага сходу ў палітычным полі Рэспублікі Беларусь; адзінага дня галасавання; больш актыўнага ўцягвання ў палітычнае жыццё жанчын; узаемадзеяння Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве з дэпутацкім корпусам Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў; магчымасці заснавання новых дзяржаўных узнагарод і памятных знакаў у Рэспубліцы Беларусь у сувязі з 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; удасканалення заканадаўства ў сферы крымінальнай адказнасці.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.