Вы тут

Алейнік: Гэта сапраўднае народаўладдзе, а не калька заходніх псеўдадэмакратычных лекал


Беларусь рыхтуецца да правядзення Усебеларускага народнага сходу, тым самым дэманструючы іншым краінам сапраўднае народаўладдзе, а не кальку заходніх псеўдадэмакратычных лякал. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на калегіі МЗС, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства.


Фота: БелТА

На думку міністра, даносіць праўдзівую інфармацыю аб Беларусі і працэсах, якія адбываюцца ў краіне, вельмі важна і з пункту гледжання ланцужка электаральных кампаній, якія вызначаюць курс краіны на будучыню.

«Міжнароднае суправаджэнне гэтых падзей — важнейшая задача МЗС, — падкрэсліў ён. — Мы паказалі ўжо свету нашы сумленныя і адкрытыя парламенцкія выбары. Усе вы чулі ацэнкі місій СНД, АДКБ і ШАС, а таксама індывідуальных наглядальнікаў, у тым ліку з Заходняй Еўропы».

Цяпер ідзе работа па падрыхтоўцы да правядзення Усебеларускага народнага сходу. «Актыўна дэманструем іншым краінам сапраўднае народаўладдзе, наша беларускае, а не кальку заходніх псеўдадэмакратычных лякал. У тым ліку робім задзел на наступны год», — звярнуў увагу кіраўнік МЗС.

Ён упэўнены, што ўмовы ў бягучым годзе не будуць прасцейшыя, чым у 2023-м. «Але мінулы перыяд дазволіў стварыць сур’ёзную базу для руху наперад па ўсіх напрамках нашай дыпламатычнай работы, як знешнепалітычнай, так і знешнеэканамічнай. А бягучы, аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці, задае тон для якасці ва ўсім: у арганізацыі мерапрыемстваў, у выкананні дамоўленасцей, у каардынацыі паміж ведамствамі, у падрыхтоўцы дакументаў, ва ўсёй рабоце ў цэлым. Гэта датычыцца і МЗС, і пасольстваў, і галінавікоў, з якімі мы дзейнічаем у шчыльным звязку», — сказаў Сяргей Алейнік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.