Вы тут

Фестываль златалісця, выстава дыназаўраў і жывая музыка ў поўнай цемры


Канцэрт жывой музыкі ў поўнай цемры, фестываль златалісця, інтэрактыўная выстава дыназаўраў, класіка rock&pop музыкі і канцэрт «Маёй душы мелодыя гучыць» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


Канцэрт жывой музыкі ў поўнай цемры «Аднойчы ў Амерыцы»​

Дзе: Мінск, вул. Някрасава, 35-1

Калі: 30 верасня

Колькі: 35 рублеў

Хочаце здзейсніць захапляльны і галавакружны скачок у Амерыку XIX стагоддзя? Падарожжа ў часе — гэта рэальнасць!

Канцэрт «Аднойчы ў Амерыцы» ў стылі блюграс — гэта мудрагелістая сумесь амерыканскай музыкі кантры і афраамерыканскіх джаза і блюза.
Пад яркія матывы традыцыйных музычных інструментаў — фідл, банджа, губны гармонік, казу, гітара — вы акуняцеся ў чароўную атмасферу прэрый Вялікіх раўнін, дэльты ракі Місісіпі, удыхнеце паветра гор Апалачы, пабываеце на сельскай вечарыне, пачуеце гісторыю кахання.
Вашымі гідамі ў гэтай прыгодзе ў поўнай цемры будуць музыкі гурта Garlic&Pumpkin Stringband.

Ужо гатовыя адправіцца ў дарогу, так?!

Фестываль златалісця

Дзе: Баранавічы, Парк жывёл

Калі: 1 красавіка

Колькі: ад 15 рублёў

Адмяняем восеньскую дэпрэсію!

У Баранавіцкім парку жывёл будзе па-асенняму ярка і цёпла бо стартуе «Фестываль златалісця».
У гэты дзень вы зможаце стаць часткай танцавальнага свету і вывучыць лаціну. Таксама вас чакае цікавая «Займальная лабараторыя»: даведаемся навука гэта ці ўсё ж ўсё ж такі магія. Зацікавілі?

А цяпер падрабязней пра праграму Фестывалю златалісця ў парку жывёл:
12: 00 — пачатак фестывалю.
12: 20 — танцавальны майстар-клас у стылі лаціны для ўсіх жадаючых.
13: 30 — узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Восеньская майстэрня». 
14: 00 — займальная лабараторыя, дзе падчас неверагодных і захапляльных навуковых эксперыментаў вы:

  • даведаецесь, што такое аптычная ілюзія і як можна выйсці сухім з вады;
  • паўдзельнічаеце ў падрыхтоўцы кашы з мыльных бурбалак;
  • паспытаеце навуковай газіроўкі з сухога лёду.

15: 00 — майстар-клас па маляванні акрылам ад арт-студыі «Цытрус». Гатовую карціну вы забіраеце з сабой!
А таксама майстар-класы па вырабе свечак з вашчыны, майстар-клас «Тэхніка макрамэ», майстар-клас па роспісу пернікаў.

Але і гэта яшчэ не ўсё! 1 кастрычніка выдатны дзень, які злучыць 2 свята: Міжнародны Дзень пажылых людзей і Дзень настаўніка, на іх таксама звярнуць увагу на фестывалі

Прэм’ера «Хто баіцца Вірджыніі Вульф?»

 

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 30 верасня

Колькі: ад 13 рублёў

Джордж і Марта — шаноўная прафесарская пара з дзівацтвамі. Іх начныя госці — малады выкладчык біялогіі Нік і яго жонка Хані — аказваюцца ў этычнай пастцы. Яны становяцца мімавольнымі ўдзельнікамі іх сямейных сцэн.

Другая сюжэтная лінія спектакля прысвечана Вірджыніі Вулф — феміністцы, пісьменніцы, іконе стылю свайго часу — і пастаўлена паводле яе асабістых дзённікаў. Яе гісторыя вельмі насычаная і заблытаная імёнамі, фактамі і падзеямі. Яна была музай і мадэллю для мастакоў, яна друкавалася ў Vogue, а за яе незвычайную, далікатную да эфемернасці знешнасць і схільнасць да філантропіі яе параўноўвалі з Дзевай Марыяй. 

Дзве лініі, якія вядзе рэжысёр, перасякаюцца толькі ў момант узнікнення сапраўднага кахання ва ўсіх герояў.
Гледачу будзе цікава сачыць за развіццём і спрабаваць зразумець, што ў адносінах самае важнае. Якімі якасцямі павінны валодаць муж і жонка, каб захаваць каханне? Якая неабходна ступень усвядомленасці людзей у выбары ва ўсіх сферах, каб заставацца сабой, каб быць, а не здавацца?

Трагіфарс «Тата»​

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 5 красавіка

Колькі: ад 12 рублёў

Паступовая страта памяці — гэта страта сям’і, родных, страта сувязі са знешнім светам. Усе вакол Андрэ згаварыліся, каб звесці яго з розуму. З кватэры знікае мэбля, любімы гадзіннік пастаянна знікае, затое з’яўляюцца нейкія невядомыя людзі. Гаспадараць як у сябе дома, прыкідваюцца сваякамі. Хіба можна камусьці з іх давяраць?..

«Тата» — гісторыя двух самых блізкіх людзей, бацькі і дачкі, якія апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі. Галоўны герой спрабуе вярнуць сябе ранейшага, а дачка апынулася перад складаным маральным выбарам: Што рабіць з бацькам, які губляе памяць і свядомасць.

  • Рэжысёр-пастаноўшчык — Віталь Краўчанка
  • Мастак-пастаноўшчык — Крысціна Баранава

Rock&Jazz​

Дзе: Гродна, Філармонія

Калі: 2 красавіка

Колькі: ад 12 рублёў

Новы 37-ы творчы сезон адкрыецца канцэртам Rock&Jazz 2 кастрычніка!

Любіце рок-н-рол і джаз, а можа проста любіце добрую музыку, тады вам адназначна варта наведаць гэты канцэрт! Аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова сабраў для вас культавыя песні, якія не пакінулі абыякавымі цэлыя пакаленні. А жывое гучанне біг-бэнда і салістаў абласной філармоніі пацешыць слухачоў сваім разнастайным і гарманічным гучаннем.

Dino Nano Park. Інтэрактыўная выстава дыназаўраў​

Дзе: Гродна, Гандлёвы цэнтр Trinity

Калі: 4 красавіка

Колькі: ад 18 рублёў

Тут вас чакае інтэрактыўная выстава робатаў-дыназаўраў і захапляльныя гульні. Кожны жадаючы зможа акунуцца ў свет дыназаўраў палеазойскага перыяду, пракаціцца на маленькім трыцэратапсе, прагуляцца ў віртуальнай рэальнасці па Парку Юрскага перыяду, знайсці астанкі дыназаўраў у пясочніцы палеантолага або даць волю фантазіі на інтэрактыўнай пляцоўцы.

Пад знакам бясконцасці​

Дзе: Віцебск, Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Калі: да 31 красавіка

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў Уладзіміра Іванавіча Пракапцова. Дарэчы, ён святкуе двайны юбілей: яшчэ і 25-годдзе дзейнасці на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея.

Выстава паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, Музея горада Мінска, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і асабістай калекцыі аўтара. Творчасць мастака характарызуецца арыгінальным пазнавальным стылем, глыбокім філасофскім зместам, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей, зваротам да сваіх каранёў, любоўю да роднай зямлі, сваіх бацькоў. Карціны ўяўляюць сабой сплаў суб’ектыўна-лірычнага і рацыянальна-прагматычнага пачаткаў, што дае магчымасць раскрыць і паказаць на палатне парыў пачуццяў і думак праз гарманічную завершанасць, кампазіцыйную, пластычную і колеравую арганізацыю твора.Сярод прадстаўленых палотнаў карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны — напісаныя з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, у тым ліку, падчас мастацкіх акцый у Віцебску.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены тры новыя творы: «Настальгія», «Суладдзе зямнога і нябеснага. Памяці Веры» і «Дарога да дому». У экспазіцыі таксама можна ўбачыць кнігі У. І. Пракапцова, прысвечаныя вядомым майстрам Беларусі: Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Бірулю, Фердынанду Рушчыцу і іншым, якія ўвайшлі ў серыю выданняў «Славутыя мастакі з Беларусі», ініцыятарам якой з’яўляецца Пракапцоў.
Творы мастака знаходзяцца ў шматлікіх музеях і калекцыях па ўсім свеце: у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск), Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Гомельскага абласнога палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Добрушскага і Лепельскага раённых краязнаўчых музеяў, у Нацыянальным мастацкім музеі г. Чунціна (КНР), Нацыянальным мастацкім музеі Кітая ў Пекіне і ў прыватных калекцыях.

У. І. Пракапцоў за асабісты ўклад у развіццё мастацтва ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін г. Добруша» і «Ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна».

Выбар​ па А. Дудараву

Дзе: Віцебск, Драматычны тэатр ім. Я. Коласа (вул. Замкавая, 2)

Калі: 3 красавіка

Колькі: ад 15 рублёў

На што вы гатовы, каб выратаваць жыццё іншага? А калі гэта блізкі вам чалавек? А калі невядомы хлопчык — і выбар трэба рабіць штосьці зараз, імгненна?

На вучэннях вадзіцель танка, радавы Мікалай Шабуня рэзка збочвае з дарогі, бо нечакана перад машынай невядома адкуль аказваецца хлопчык. Шабуня і яго таварышы — радавы Андрэй Крынкін і сяржант Сямён Дробаў — ляцяць з абрыву... І гэта толькі пачатак спектакля.

Аляксей Дудараў, а разам з ім пастановачная група і артысты спектакля, пачынаюць шукаць, усведамляць сапраўднае «я» герояў. Для гэтага «пракручваюць» стужку часу, вяртаюць іх не толькі ў асабістае мінулае, але і ў мінулае нашай краіны. Вяртаюць, каб зразумець, ці быў высакародны ўчынак Шабуні гуманным подзвігам, ці можна параўнаць яго з патрыятычным гераізмам воінаў Вялікай Айчыннай вайны, беларускіх партызан, адказных перад сваімі бацькамі і дзецьмі... А можа, трэба было зрабіць больш рацыянальна, як лічыць Дробаў, і не прамяняць адно жыццё на тры? Кожны зможа адказаць сам пасля прагляду спектакля.

Рэжысёр Канстанцін Ганчароў лічыць, што драма «Выбар» распавядзе гледачам пра немагчымасць здзяйснення і прыняцця прамога зла, пра тое, што ў кожнага чалавека свой парог прыняцця вызначальнага рашэння.

У 1982 годзе за п’есу «Выбар» і зборнік прозы «Святая птушка» Аляксей Дудараў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу Беларусі.

«Класіка rock&pop музыкі»​

Дзе: Брэст, вул. Камуністычная, 1

Калі: 5 красавіка

Колькі: ад 23 рублёў

У новай праграме «Класіка rock&pop музыкі» прагучаць кампазіцыі лепшых аўтараў і выканаўцаў свету ў выкананні камернага аркестра Брэсцкай абласной філармоніі і яго салістаў (галоўны дырыжор Вячаслаў Прылепін).

  • Linkin Park
  • Metallica
  • Evanescence
  • Coldplay
  • Led Zeppelin
  • Queen
  • Aerosmith
  • Michael Jackson
  • Ozzy Osbourne
  • AC/DC
  • Radiohead
  • Guns N’ Roses
  • Jimi Hendrix
  • Justin Timberlake

«Вішанькай на торце» будзе выкананне класікі ў рок-апрацоўцы!
Гэта далёка не поўны спіс рок і поп-музыкі. Што яшчэ? Прыходзьце, пазнаеце!

Фрагменты музычных кліпаў будуць транслявацца на вялікім экране. Сусветная музыка, узрушаючая атмасфера і зарад пазітыву зробяць гэты вечар незабыўным. Канцэрт — добры падарунак сапраўдным знатакам рок- і поп-музыкі!

Сімфанічны аркестр адкрые новы сезон канцэртам да 150-годдзя Сяргея Рахманінава​

Дзе: Брэст, Вялікая зала БАТД (вул. Леніна, 21)

Калі: 1 красавіка

Колькі: ад 25 рублёў

Адкрыццё XXXII канцэртнага сезона сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

«Самая высокая якасць усякага мастацтва — гэта яго шчырасць». У годзе, адзначаным 150-годдзем геніяльнага рускага кампазітара і найвялікшага віртуоза Сяргея Рахманінава, сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы на адкрыцці канцэртнага сезона запрашае атрымаць асалоду менавіта ад яго музыкі. Культурная спадчына кампазітара сапраўды велізарная, а музыка з першых тактаў пакідае след у душы кожнага слухача.

У праграме Інтрадукцыя і арыя Алека з оперы «Алека», рамансы, вакаліз, музычны момант № 3, канцэрт № 3 для фартэпіяна з аркестрам.
Салісты:

  • лаўрэат міжнароднага конкурсу Святаслаў Сахараў (барытон)
  • лаўрэат міжнародных конкурсаў Таісія Засім (сапрана)
  • лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Данілаў (фартэпіяна)

Дырыжор — Аляксандр Сасноўскі.

Канцэрт «Маёй душы мелодыя гучыць»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек

Калі: 4 красавіка

Колькі: ад 6 рублёў

Магілёўскі абласны тэатр лялек і абласное аддзяленне Беларускага саюза музычных дзеячаў запрашаюць на творчы вечар «Маёй душы мелодыя гучыць», прымеркаваны да Міжнароднага дня музыкі.

У рамках сумеснага праекта ў выкананні прафесійных музыкантаў прагучаць вядомыя класічныя творы, хіты сусветнага кінематографа і папулярная музыка.

У праграму мерапрыемства таксама ўключана выстава работ навучэнцаў аддзялення выяўленчага мастацтва Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя Лучанка.

«Дурнічка і зэк»​

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 5 красавіка

Колькі: ад 8 рублёў

Смешная гісторыя кахання непатрэбных людзей у 2-х дзеяннях. Ён і яна. Ён — зэк, нядаўна «адкінуўся» крымінальнік і махляр. Яна — дурнічка, і не проста наіўная дзяўчынка, а жанчына з асаблівасцямі псіхікі і глыбокай душэўнай траўмай: яе бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. Абодва героя самотныя, выкінутыя за борт жыцця і за межы грамадства. Але, як і ўсе, яны мараць пра шчасце і каханне, вераць у цуды. Абодва хочуць быць (ці хаця б здавацца) лепш, чым яны ёсць. Іх сустрэча здаецца не выпадковай, а прыгатаванай лёсам. Ці зменіць яна герояў і іх жыццё да лепшага? Альбо ж дзве адзіноты так і разыдуцца, толькі злёгку даткнуўшыся сэрцамі?

П’еса дзівіць сваёй шчырасцю. Недарэчная і смешная, і адначасова кранальная і сумная гісторыя пра каханне. А яшчэ — пра тое, што кожны мае права на шчасце, што чалавек складаней і цікавей прыдуманых пра яго абывацельскіх клішэ. Пранікнёнасць акцёраў нікога не пакіне абыякавым, прымусіць гледачоў сумаваць і смяяцца разам з героямі.


Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.