Вы тут

Беларусь заклікае неадкладна прыняць меры для спынення агню на Паўднёвым Каўказе


Беларусь заклікае неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі на Паўднёвым Каўказе. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

У Беларусі глыбока занепакоены эскалацыяй абстаноўкі ў Паўднёва-Каўказскім рэгіёне, якая суправаджаецца баявымі дзеяннямі, падкрэслілі ў МЗС.

«Цвёрда зыходзім з таго, што даўгачаснае і ўстойлівае вырашэнне самых складаных канфліктаў магчыма выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі, — упэўнены ў МЗС. — У сувязі з гэтым настойліва заклікаем усе бакі неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей. Для гэтага прынцыпова важна вярнуцца на шлях рацыянальнага і аргументаванага дыялогу ў рамках існуючых фарматаў з тым, каб не даць перакрэсліць сфарміраваныя раней перадумовы для мірнага ўрэгулявання карабахскай праблемы».

Са свайго боку Беларусь, як запэўнілі ў МЗС, гатова ва ўсіх даступных фарматах прыкладаць намаганні па дасягненні міру і стабільнасці на Паўднёвым Каўказе.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.