Вы тут

Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама


У ходзе рабочага візіту ў Віцебскую вобласць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала Віцебск і Гарадок. На парадку дня былі пытанні аховы здароўя і дэмаграфіі, а таксама абмяркоўваўся будучы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Віцебску ў 2024 годзе.


Фота: БелТА

На пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама, у якім узяла ўдзел старшыня верхняй палаты парламента, абмеркавалі пытанні дыспансерызацыі насельніцтва, замацаванасці маладых спецыялістаў на месцах і іншыя. Галоўны ўрач Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Самсонаў расказаў, што дэмаграфічныя паказчыкі на Гарадоччыне маюць тэндэнцыю да зніжэння, але не з’яўляюцца крытычнымі. Сітуацыя з года ў год паляпшаецца.

Дэмаграфічнае пытанне на Гарадоччыне знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Спецыялісты працуюць з маладымі сем’ямі, будучымі мамамі і клапоцяцца аб іх здароўі і дабрабыце. «Дэмаграфія — гэта не толькі задача сістэмы аховы здароўя, але і сферы адукацыі, сацыяльнай абароны. Гэта таксама пытанні жылля, і гэта тое, што можа замацаваць на месцах моладзь. Нам трэба гэтыя формы выкарыстоўваць і рабіць усё, каб моладзь заставалася на месцах», — адзначыла Наталля Качанава.

Спікер таксама наведала Віцебск, які ў 2024 годзе стане пляцоўкай для правядзення ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Разам са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным і кіраўніцтвам вобласці Наталля Іванаўна наведала аб’екты ў горадзе на Дзвіне, якія будуць задзейнічаны. Сярод іх — канцэртная зала «Віцебск», дзе ідуць рамонтныя работы.

Тэму, спікераў, галоўныя пляцоўкі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі вызначаць на пасяджэнні аргкамітэта, сфарміраванага Саветам Рэспублікі і Саветам Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».