Вы тут

Як рыхтуюцца да 30-годдзя Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук


З 20 па 22 верасня ў Беларусі будзе святкавацца 30-гадовы юбілей Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). Сёння ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамілі, што адбудзецца ў святочныя дні, а таксама чым займаецца асацыяцыя і чаму гэта важна.


Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук была створана ў 1993 годзе, першапачаткова з ідэяй аднавіць структуру Акадэміі навук Савецкага саюза. Аснову яе склалі акадэміі навук краін СНД, а пасля далучыліся Кітай, Уетнам, Манголія, Чарнагорыя і іншыя. Цяпер у МААН 26 сяброў, якія аб’ядналіся з мэтай кансалідацыі навуковага патэнцыялу і абмена досведам. А ў мінулым годзе ўжо на другі пяцігадовы тэрмін старшынёй МААН быў абраны кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. Таму 30-годдзе асацыяцыя будзе адзначацца ў Мінску.

Галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі, што падчас асноўнага надыходзячага мерапрыемства ў МААН афіцыйна прымуць Акадэмію навук Кубы. Ён падкрэсліў, што многія краіны імкнуцца выкарыстоўваць досвед Беларускай акадэміі навук, якая дзейнічае як буйны, навукова-вытворчы комплекс, і ствараць у сябе падобныя. Зараз не ва ўсіх краінах ёсць акадэмія навук, таму супрацоўніцтва з імі вядзецца праз крупыя навуковыя цэнтры. Ён таксама расказаў пра Савет маладых навукоўцаў МААН:

— Моладзь — больш лёгкая, таму і супрацоўнічае нават больш актыўна, чым сталыя навукоўцы. Увесь час яны едзяць на канферэнцыі, сустрэчы за мяжу. Амалажэнне навукі і ўзаемасувязь — гэта адна з задач, якія стаяць не толькі перад Беларуссю, але і перад усёй МААН. А сувязі, якія ўсталёўваюцца ў маладыя гады, звычайна захоўваюцца на ўсё жыццё, ствараюць і падмацоўваюць мосцікі паміж цэлымі краінамі.

Акадэмік Пётр Віцязь, які таксама з’яўляецца намеснікам старшыні МААН, распавёў пра дзейнасць саветаў МААН і планах на святочныя дні.

— Ва ўсе часы, нягледзячы на нейкія непаразуменні, навуковая дыпламатыя ўсталёўвала сувязі паміж народамі, не проста ў інтарэсах пэўнай сферы, але дзеля ўсёй нашай планеты, — падкрэсліў ён.

Ад моманту стварэння МААН прыкладае намаганні для каардынацыі і сістэматызацыі дзейнасці навукоўцаў свету: арганізуе канферэнцыі, міжнародныя праекты, стварае сумесную базу ведаў. Дзейнасць няспынна пашыраецца, як геаграфічна, так і сутнасна. Так, на надыходзячых пасяджэннях плануецца зацвердзіць стварэнне двух новых навуковых саветаў: па перспектывах развіцця атамнай энергетыкі і энергетычнай бяспецы і па адукацыі. Вельмі запатрабаванымі сёння ў свеце з’яўляюцца навуковыя распрацоўкі па энергетыцы, медыцыне і ахове здароўя, даследаванні Космаса, супрацьстаянні забруджванню прыроды і змяненню клімату, і гэтыя сферы таксама актыўна развіваюцца ў межах МААН.

Трохдзённая праграма 30-гадовага юбілея ўключае пасяджэнне савета маладых навукоўцаў, пленарнае пасяджэнне, на якім выступяць прадстаўнікі ўсіх краін-сяброў МААН і старшыня асацыяцыі Уладзімір Гусакоў. Таксама некаторым удзельнікам будуць уручаны ўзнагароды, нададзены статусы акадэмікаў МААН. Пройдзе круглы стол кіраўнікоў усіх навуковых саветаў з абмеркаваннем вынікаў работы і планаў на будучыню. Чакаюць, што на 30-годдзе прыедуць прадстаўнікі ўсіх сяброў МААН. Для дэлегацый падрыхтаваны падарункі і сувеніры.

Ганна РОВІНА, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі БДУ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.