Вы тут

Галоўчанка прапанаваў радыкальна змяніць узаемадзеянне навукі і прамысловасці


Галіновыя інстытуты пры Нацыянальнай акадэміі навук не павінны адрывацца ад патрэб айчыннай вытворчасці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на савеце ў кіраўніка дзяржавы аб стане і задачах развіцця прамысловасці, перадае БелТА.


«Я хацеў бы пачаць з пытання, якое вы паставілі ў ходзе савета: чаго не хапае для якаснага рыўка? Пытанне зразумелае, адказ на яго просты: не хапае інавацый і навуковага ўкладу», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, у цэлым статыстыка нядрэнная: удзельная вага інавацыйнай прадукцыі, якая адгружаецца, складае 46,5 працэнта пры заданні 33,5 працэнта. Аднак за гэтымі паказчыкамі рэальна новай для свету прадукцыі няма.

«Я неяк вылучаў гэтую прапанову. Яна, напэўна, радыкальная, з ёй не ўсе згодныя. І навукоўцы не згодныя. Але трэба мяняць структуру ўзаемадзеяння навукі і прамысловасці. У нас ёсць галіновыя інстытуты. Чаму яны працуюць у адрыве ад вытворчасці? савецкі час была галіновая навука, якая напрацоўвала новыя тэхналагічныя рашэнні і перадавала на вытворчасці, якая іх увасабляла. Давайце хаця б у парадку эксперыменту шэраг інстытутаў аддамо тым, хто рэальна павінен карыстацца плёнам іх працы», — прапанаваў Раман Галоўчанка.

У прыклад ён прывёў работу Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Яго супрацоўнікі жадаюць стварыць электрычны спорткар, аднак прэм’ер-міністр сумняваецца, наколькі гэта актуальна для краіны ў цяперашні час. «Няхай гэта будзе дызайн-бюро, якое будзе працаваць на інтарэсы Міністэрства прамысловасці і выконваць тыя задачы, якія патрэбны айчыннай прамысловасці», — сказаў кіраўнік урада.

«Напэўна, іншых шляхоў няма. Трэба выкарыстоўваць той патэнцыял, які ў нас ёсць зараз», — дадаў Раман Галоўчанка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.