Вы тут

Каляндар стрыжкі валасоў на верасень


1 верасня, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, спрыяльны дзень для афарбоўвання валасоў.


Фота: pixabay.com

2 верасня, субота. Неспрыяльны дзень для любых б'юці-пераўвасабленняў. Фарба можа змыцца хутчэй, а валасы пасля стрыжкі стаць больш непаслухмянымі і ломкімі.


3 верасня, нядзеля. Вітаецца поўная змена іміджу, афарбоўванне і змяненне колеру валасоў.


4 верасня, панядзелак. Сёння цалкам прыдатны дзень для візіту ў цырульніцкі салон, можна стрыгчы і афарбоўваць валасы, рабіць лячэбныя працэдуры і пажыўныя маскі.


5 верасня, аўторак. Стрыжка будзе не добрая і не дрэнная, хутчэй за ўсё, з нечаканым вынікам. Яна прынясе ў ваша жыццё перамены.


6 верасня, серада. Гэты перыяд для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.


7 верасня, чацвер. Незвычайна паспяховы час для не вельмі кароткіх стрыжак, ёсць шанц атрымаць вялікі зарад радасці і ўпэўненасці ў сабе на найбліжэйшы месяц.


8 верасня, пятніца. У гэты дзень лепш не стрыгчыся і не афарбоўваць валасы, бо вынік можа вас засмуціць.


9 верасня, субота. Не стрыжом і збіраем валасы ў косы ці пучкі, каб засцерагчыся ад негатыўных уздзеянняў.


10 верасня, нядзеля. Праца цырульніка дазволіць вам выглядаць цудоўна. Спрыяльны дзень для агульнаўмацавальных працэдур і афарбоўвання валасоў.


11 верасня, панядзелак. Добры дзень для таго, каб зрабіць новую прычоску. У вас ёсць вялікі шанц не толькі змяніцца да непазнавальнасці, але і памаладзець на некалькі гадоў.


12 верасня, аўторак. Жадаеце, каб валасы добра раслі? Хоць бы злёгку падраўняйце кончыкі, афарбоўка толькі перашкодзіць задуманаму.


13 верасня, серада. Няўдалы дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.


14 верасня, чацвер. У гэты дзень стрыжка валасоў парадуе, валасы стануць мацнейшымі і больш прыгожымі. З дапамогай новай прычоскі можна значна амаладзіць сваю знешнасць.


15 верасня, пятніца. Маладзік лічыцца няўдалым днём для стрыжак, у гэты перыяд валасы аслабленыя, таму не варта рабіць з імі нічога кардынальнага.


16 верасня, субота. Элегантныя мадэлі асабліва перспектыўныя для брунетак, якія прагнуць кар'ернага росту. Светлавалосыя, падстрыгшыся, выйграюць на любоўным фронце.


17 верасня, нядзеля. Новая прычоска і стрыжка спрыяльныя. Валасы пасля будуць менш сячыся і стануць больш здаровымі. Дзень добры для тых, хто хоча нязначна падстрыгчы валасы, каб абнавіць форму прычоскі.


18 верасня, панядзелак. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў — крыху вышэй ад сярэдняга. Валасы адрастаюць хутчэй, чым на ўбываючы Месяц.


19 верасня, аўторак. Прычоска можа быць удалай, але валасы стануць непаслухмянымі, іх будзе вельмі складана ўкласці, нават спецыяльныя сродкі не дадуць чаканага выніку, форма прычоскі можа ўвесь час парушацца.


20 верасня, серада. Стрыжка валасоў паказаная для стымулявання аптымізму.


21 верасня, чацвер. Абавязкова пастрыжыце валасы ў гэты дзень, каб зрабіць сваё жыццё больш яркім і цікавым.


22 верасня, пятніца. Цяпер выдатны перыяд для любых маніпуляцый з валасамі, смела ідзіце ў салон.


23 верасня, субота. Стрыжка атрымаецца акуратнай, са старанна прапрацаванымі дэталямі і выразнымі лініямі. Майстар правільна падбярэ саставы для афарбоўвання, завіўкі або лячэння валасоў, улічваючы ўсе асаблівасці вашай шавялюры.


24 верасня, нядзеля. Гэты дзень для стрыжкі абсалютна нейтральны, ні на што не будзе ўплываць.


25 верасня, панядзелак. Нейтральны дзень, стрыгчы валасы можна, але калі вас задавальняе іх стан. Сушыце валасы натуральным шляхам, можна выкарыстоўваць мяккія бігудзі. На карысць пойдуць розныя пажыўныя маскі для валасоў.


26 верасня, аўторак. Выдатны дзень для стыльнай стрыжкі, афарбоўвання валасоў як у натуральны колер, так і ў яркія адценні.


27 верасня, серада. Не час для змены вобраза і прычоскі. Стрыжку лепш замяніць працэдурамі па доглядзе. Можна зрабіць лёгкае таніраванне, афарбоўванне натуральнай фарбай.


28 верасня, чацвер. Лепш адкласці стрыжку, яна можа змяніць структуру валасоў і справакаваць выпадзенне. Карысць прынясуць маскі, якія ўвільгатняюць, салонныя працэдуры догляду.


29 верасня, пятніца. Стрыжку адкладзіце, каб не наклікаць бяду. Афарбоўванне таксама лепш перанесці на іншы дзень. Калі вельмі хочаце пафарбаваць валасы, то выбірайце цёмныя адценні.


30 верасня, субота. Змяняць прычоску ў гэты перыяд непажадана. Валасы будуць пушыцца, лахмаціцца і стануць больш ломкімі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.