Вы тут

Каляндар стрыжак на люты


Каляндар стрыжак на люты.


Фота: pixabay.com

2 лютага, чацвер. Нейтральны дзень для наведвання салона прыгажосці. Стрыжка не прынясе ярка выяўленага эфекту і радасці.


3 лютага, пятніца. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданыя, могуць негатыўна паўплываць на вашу самаацэнку, прывабнасць і настрой.


4 лютага, субота. Уплыў Месяца на валасы вельмі пазітыўны: яны становяцца мацнейшымі, гусцейшымі, выглядаюць здаровымі і не сякуцца.


5 лютага, нядзеля. Работа цырульніка над вобразам дазволіць выглядаць вам цудоўна. Спрыяльны дзень для агульнаўмацавальных працэдур і афарбоўвання валасоў.


6 лютага, панядзелак. Выдатны дзень для стыльнай стрыжкі, афарбоўвання валасоў як у натуральны колер, так і яркія кантрасныя адценні.


7 лютага, аўторак. Пасля сённяшняй стрыжкі валасы будуць здаровымі, моцнымі. Не стрыжыцеся занадта коратка і не мяняйце колер валасоў.


8 лютага, серада. Стрыжка палепшыць стан здароўя, надасць энергіі і сіл. Паколькі Месяц памяншаецца, стрыжка надоўга захавае сваю форму.


9 лютага, чацвер. Няўдалы дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.


10 лютага, пятніца. Цудоўны дзень для паходу да майстра і работы са знешнім выглядам. Стрыжка атрымаецца ідэальнай, колер валасоў парадуе.


11 лютага, субота. Нейтральны дзень для наведвання цырульніка.


12 лютага, нядзеля. Прычоска можа быць удалай, але валасы стануць больш непаслухмянымі, іх будзе вельмі складана ўлажыць, нават спецыяльныя сродкі не дадуць чаканага выніку, форма прычоскі можа ўвесь час парушацца.


13 лютага, панядзелак. Лепш адкласці візіт да цырульніка, пасля стрыжкі валасы могуць стаць непаслухмянымі, дрэнна ўкладвацца і доўга адрастаць.


14 лютага, аўторак. Сёння любыя мадэльныя стрыжкі атрымаюцца проста цудоўна, таму смела ідзіце да майстра.


15 лютага, серада. Занадта коратка валасы стрыгчы не варта, а вось укараціць на 3-5 сантыметраў — у самы раз. Стрыжка надасць сіл для дасягнення пастаўленых мэт. Афарбоўванне валасоў у любыя тоны будзе спрыяць павелічэнню фінансавага патоку.


16 лютага, чацвер. Стрыжка атрымаецца акуратнай, са старанна прапрацаванымі дэталямі і выразнымі лініямі. Майстар правільна падбярэ саставы для афарбоўвання, завіўкі або лячэння валасоў, улічваючы асаблівасці вашай шавялюры.


17 лютага, пятніца. У гэты перыяд можна падраўнаваць адрослыя кончыкі, афарбаваць валасы ў натуральныя адценні. Не раім кардынальна мяняць імідж, гэта можа прыцягнуць непатрэбныя праблемы.


18 лютага, субота. Стрыжку адкладзіце, каб не наклікаць бяду. Афарбоўванне таксама лепш перанесці на іншы дзень. Калі вельмі хочаце пафарбаваць валасы, то выбірайце цёмныя адценні.


19 лютага, нядзеля. Новая прычоска дадасць станоўчай энергіі, дапаможа знайсці правільнае рашэнне, унясе ў жыццё свежыя ўражанні і прыемны настрой.


20 лютага, панядзелак. Не рэкамендуецца састрыгаць валасы, з абстрыжанымі пасмамі сыдзе і ўпэўненасць у сабе.


21 лютага, аўторак. Не варта кардынальна стрыгчы, мяняць колер валасоў. Можна злёгку абстрыгчы кончыкі, асвяжыць тон, надаўшы яму насычанасці, падправіць існуючую прычоску.


22 лютага, серада. Сёння вельмі супярэчлівы дзень для любых маніпуляцый з валасамі, стрыжыцеся, толькі калі вы гатовыя да сюрпрызаў. Новая прычоска можа як парадаваць, так і засмуціць вас.


23 лютага, чацвер. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, пачакайце да заўтра, каб не страціць штосьці важнае.


24 лютага, пятніца. Цудоўны перыяд для стрыжкі і афарбоўвання. Любая змена ў знешнім выглядзе дапаможа змяніць лад жыцця ў лепшы бок, дадасць станоўчых вібрацый.


25 лютага, субота. У гэты дзень стрыжка парадуе, валасы стануць мацнейшымі і прыгожымі. З дапамогай новай прычоскі можна значна амаладзіць свой выгляд.


26 лютага, нядзеля. Час спрыяльны для паветраных, аб'ёмных прычосак, пасля стрыжкі прыкметна паскараецца рост валасоў.


27 лютага, панядзелак. Добры дзень для рамантычнай паветранай стрыжкі. Пасля новай прычоскі вас акружаць прыхільнікі, а навакольныя будуць абсыпаць кампліментамі.


28 лютага, аўторак. Сёння не рэкамендуюцца якія-небудзь сур'ёзныя змены ў прычосцы і стрыжцы, бо гэта можа прыцягнуць негатыўную энергію. Дзень не прызначаны для стрыжкі, прычоска вам не спадабаецца. Час ідэальна падыходзіць для хатняга догляду валасоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.