Вы тут

Касцюм як сардэчнае прыцягненне


У кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72 чакаюць цікаўных да гісторыі, народнай культуры, этнаграфіі Беларусі 9 снежня а 17-й гадзіне. Чакаюць на прэзентацыю календара мастачкі і даследчыцы Вікторыі БАГДАНОВІЧ «Касцюм як душа». Падзея абяцае быць прыцягальнай, вартай увагі. 


Каляндар пабачыў свет у выдавецтве «Тэхналогія», якое традыцыйна ўважлівае да розных праяў асветніцтва, беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі і краязнаўства. Многія кнігі «Тэхналогіі» былі і застаюцца падзеямі ў айчынным кнігавыданні. Як і вядомыя філакартычныя альбомы серыі «У пошуках страчанага», якія займелі шырокую ўвагу краязнаўцаў, гісторыкаў. Як і кнігі па беларускаму краязнаўству. Яркі прыклад апошняга часу — выдадзеная ў 2019 годзе краязнаўчая кніга «Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў» Змітра і Юрася Санько. А яшчэ ж часам выдаюцца і кнігі знакамітай серыі «Нашы славутыя землякі». 

Словам, прыходзьце на прэзентацыю каляндара «Касцюм як душа» у «Акадэмкнігу», не пашкадуеце. Зможаце і каляндар набыць, і розныя пытанні задаць яго выдаўцам, і самой Вікторыі Багдановіч. Да сустрэчы! 

Сяргей ШЫЧКО 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.