Вы тут

У Мінску адбыўся гарадскі педагагічны форум «Адукацыя сталіцы: новыя рэаліі і новыя магчымасці»


Кіраўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Мінска, адміністрацый раёнаў сталіцы і іх намеснікі, начальнікі ўпраўленняў па адукацыі адміністрацый, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі галіновага прафсаюза абмеркавалі актуальныя пытанні, якія сёння стаяць перад сферай адукацыі, вызначылі напрамкі далейшага развіцця.


Павышэнне якасці і выніковасці адукацыі, акцэнт на грамадзянска-патрыятычным выхаванні, дэструктыўныя праяўленні ў жыцці падлеткаў, бяспека дзяцей — гэта яшчэ не ўсе пытанні, на якія была скіравана ўвага ўдзельнікаў форуму.

— Стала традыцыйным напярэдадні 1 верасня, свята ведаў, якое праводзіцца ў нашай краіне, праводзіць такія форумы, — звярнула ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Тады, калі падводзяцца вынікі папярэдняга навучальнага года, вынікі ўступнай кампаніі, тады, калі ставяцца задачы, якія неабходна вырашаць педагагічнай супольнасці ў будучым навучальным годзе. Адукацыя горада Мінска мае ўсе магчымасці зрабіць так, каб гэтая адукацыя была перадавой. Навацыі вы можаце распрацаваць з улікам таго патэнцыялу, які ёсць.

«Адукацыя — гэта прыярытэтны кірунак сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы», — падкрэсліла Наталля Качанава. Спікер верхняй палаты парламента заўважыла, што перад педагагічнай супольнасцю стаіць нямала задач. І гэта не толькі навучанне дзяцей. Па яе словах, важна ўдзяліць належную ўвагу і выхаванню будучых пакаленняў: у першую чаргу, выхоўваць іх згодна з традыцыйнымі каштоўнасцямі. 

— Усе ўстановы адукацыі да пачатку навучальнага года павінны быць у поўнай гатоўнасці, — паставіў задачу міністр адукацыі Андрэй Іванец. — Цяпер працуюць маніторынгавыя групы. Адзначаем, што ёсць шэраг сістэмных недахопаў, над якімі мы аператыўна працуем, таму што да 1 верасня па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўсю гэту работу неабходна завяршыць.

Па меркаванні кіраўніка ведамства, сёння педагогам неабходна звярнуць увагу не толькі на пытанне адукацыйнага працэсу, але і на выхаваўчую работу. «Асабліва на работу з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў абароне, — канкрэтызаваў ён. — Размова ідзе аб дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецях-сіротах і іх забеспячэнні. Гэта асаблівая катэгорыя дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яшчэ адзін немалаважны аспект — работа з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Хацеў бы сказаць, што з боку педагагічнай супольнасці і ў цэлым з боку сістэмы адукацыі робіцца ўсё для стварэння неабходнай адукацыйнай прасторы, каб кожнае дзіця магло атрымаць адукацыю ў даступным і камфортным для яго асяроддзі».

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, адукацыя павінна развівацца і адпавядаць духу часу. «У нашай адукацыі вельмі добрыя традыцыі, — удакладніў ён. — Вельмі шмат выдатных педагогаў, якія даюць добрыя, моцныя веды. Створана сістэма адукацыі на ўсіх узроўнях. І, вядома, нам трэба працаваць над тым, каб, па-першае, захаваць такую сістэму адукацыі, па-другое, каб яе дашліфоўваць. Мы павінны чэрпаць інфармацыю менавіта знутры, са школ, яе аналізаваць і ўстараняць усе праблемныя пытанні. Галоўнае, каб сістэма адукацыі была для кожнага школьніка камфортнай. Задача — не толькі навучыць, а стварыць для вучня магчымасці, каб ён імкнуўся вучыцца. І школа для гэтага ўсё робіць».

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.