Вы тут

Касцюковічы атрымалі ад арганізатараў «Вытокаў» сертыфікат на Br100 тыс.


Яго ўручыў падчас адкрыцця свята Прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка. Ён павіншаваў жыхароў і гасцей фестывалю і пажадаў з карысцю правесці час. Магчымасці сёння ў кожнага шырокія, бо праграма вялікая і разнастайная. Нягледзячы на 30-градусную спякоту, народ актыўна ўдзельнічае ў спартыўных мерапрыемствах і не менш актыўна паядае шашлыкі. І гэта ўсё на фоне гучнай бадзерай музыкі і народных спеваў.


Уся пляцоўка перад раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам падзелена на спартыўныя, «культурныя» і гандлёвыя сектары. І кожны запатрабаваны.

— Столькі радасці, столькі эмоцый падарыла свята, цяжка перадаць словамі, — адзначыла старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Аляксандра Міхеенка. — У фестывалі ўдзельнічаюць дзеткі з 19 раенаў вобласці. Прыехалі дзеці і моладзь з Расіі. Гэты фестываль як працяг Указу Прэзідэнта аб развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна. Мы павінны развіваць не толькі эканоміку, але і спорт і культурныя сувязі. І ў нас для гэтага ўсе ёсць.

Свята другога дня распачалося з выставы-продажа «Беларускія брэнды», на якой прадстаўлена прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку, распрацаваная з удзелам НАН Беларусі.

Масавым атрымаўся алімпійскі забег, у якім прынялі ўдзел каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак да 9 гадоў. Нехта ў азарце нават красовак згубіў і бег да фінішу ў адным.

Кожны жадаючы ва ўзросце да 14 гадоў змог праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы падчас алімпійскага квэсту. На болей чым 30 пляцоўках былі арганізаваныя актыўнасці па такіх відах спорту, як барацьба, бокс, біятлон, веласпорт, валейбол, баскетбол, лёгкая атлетыка, кулявая стральба, цяжкая атлетыка, настольны тэніс, конны спорт, каратэ, хакей з шайбай, стральба з лука, тэніс, гандбол, міні-гольф, турнір па брэйк-дансе і іншыя.

Захар Васюкоў прыехаў на свята разам з маці Алесяй. Хлопчык вельмі любіць спорт і ў пацверджэнне прадэманстраваў карту ўдзельніка з адзнакамі, што ён сябе выпрабаваў у 14 відах спорту. Яго маці расказала, што яны прымалі ўдзел ва ўсіх фестывалях «Вытокі», якія адбыліся ў Магілёўскай вобласці. Летась у Горках выйгралі блютуз-калонку. Зараз змагаліся за бесправадныя навушнікі. Алеся, дарэчы, таксама са спортам на ты, яна прадстаўнік спартыўнай школы «Багіма». І, што асабліва прыемна, наша падпісчыца.

У рамках фестывалю адбылася прэзентацыя калекцый адзення «Роднае — моднае» беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў. Сёлетнюю культурную праграму «Вытокаў» папоўніў конкурс песеннага тэксту «Вершы пра галоўнае». На тэкст пераможцы прафесійны кампазітар напіша песню, якая будзе выканана на фестывалі.

Свята працягваецца і становіцца ўсё больш масавым. Наперадзе яшчэ шмат сюрпрызаў і падарункаў. Завяршыцца фестываль гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады і феерверкам .

— Гэта свята пад эгідай Нацыянальнага Алімпійскага камітэта стала ўжо брэндам нашай краіны, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Усё рэгіёны чакаюць гэты фестываль. На гэты раз мы сустракаем свята ў горадзе, які славіцца сваімі традыцыямі і гісторый. У той жа час, гэта сучасны горад, дзе будуецца шмат спартыўных пляцовак, літаральна ў верасні мы будзем адкрываць яшчэ адну — баскетбольную.. «Вытокі» не толькі культурна-спартыўнае мерапрыемства, яно мае і выхаваўчую мэту. І прапагандуе дзецям і дарослым здаровы лад жыцця. Тут можна паспрабпваць сябе ў розных відах спорту і знайсці сваё. Хочацца, как гэты фестываль шырыўся і ахопліваў як мага большыя слаі насельніцтва.

Арганізатарамі фестывалю «Вытокi» зяўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА «АртХаос» і ТАА «БелБрэндАўдыт».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Касцюковічы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.