Вы тут

У Канах адбылася прэм’ера кітайскага серыяла


Адбылася сусветная прэм’ера кітайскага серыяла «Мой Алтай» («To the Wonder») — адзінага серыяла на кітайскай мове, які ўвайшоў у шорт-ліст сёмага Канскага міжнароднага фестывалю серыялаў (Canneseries) 2024 года. Прэм’ерны паказ наведаў рэжысёр серыяла Тэн Цунцун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Серыял «Мой Алтай» — экранізацыя аднайменнага зборніка апавяданняў пісьменніцы Лі Цзюань. Шлюб паміж дзяўчынай народнасці хань і этнічнага казаха лёг у аснову сюжэту карціны.

Выканаўчы прадзюсер серыяла — Дун Чэнпэн (Да Пэн), рэжысёр — Тэн Цунцун, у галоўных ролях — Ма Ці, Чжоў Іжань, Юй Шы. Серыял будзе даступны для прагляду на кітайскім відэасэрвісе iQiyi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.