Вы тут

Прафсаюзы падлічылі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу


Прафсаюзы падлічылі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Фота: БелТА.

Маніторынг кошту школьных тавараў да новага навучальнага года правялі ў гандлёвых цэнтрах, універмагах, на рынках, школьных кірмашах і ў гандлёвых сетках ва ўсіх рэгіёнах краіны. Прафсаюзныя спецыялісты дэталёва прааналізавалі кожную групу тавараў для малодшых і старэйшых класаў. Аказалася, што на шэраг пазіцый у параўнанні з мінулым годам цана знізілася. У асноўным гэта тычыцца канцылярскіх тавараў, аднак патаннелі і некаторыя віды адзення і абутку. Варта адзначыць, што цэны на адзін і той жа тавар у розных рэгіёнах краіны могуць моцна адрознівацца ў вялікі або меншы бок.

Так, пры куплі адзення і абутку для хлопчыка ў пачатковай школе менш за ўсё выдаткуе сям’я з Гродзенскай вобласці — Br527,06. У мінулым годзе гэты рэгіён таксама адзначыўся самым дэмакратычным сярэднім чэкам для гэтай групы тавараў. Аднак тады сабраць малодшага школьніка абышлося б танней — Br479, 87. Самай дарагой, як і ў 2022-м, апынулася Мінская вобласць. Тут выдаткі на хлопчыка малодшых класаў складуць Br682,01, а годам раней — Br646, 57.

А вось купіць школьнае адзенне і абутак для дзяўчынкі з пачатковай школы танней за ўсё ў Віцебскай вобласці — Br457,23, тады як летась самым даступным рэгіёнам была Гродзенская вобласць — Br498,19. Найбольшыя выдаткі панясе сям’я з Магілёўскай вобласці — Br701, 22.

Што тычыцца канцылярскіх тавараў для малодшых школьнікаў, то танней за ўсё іх купіць у Магілёўскай вобласці — Br155,09, а даражэй — у Брэсцкай — Br188,58. У той час як летась самыя даступныя пісьмовыя прылады прадаваліся ў Гомельскай вобласці (Br174,86), а самыя дарагія — у Віцебскай (Br207,81). Як бачым, канцылярскія тавары значна патаннелі.

Што тычыцца тавараў для старшакласнікаў, то тут таксама ёсць падзел па абласцях. Найменшыя выдаткі для куплі абутку і адзення для хлопчыка старэйшых класаў панясе сям’я з Гродзенскай вобласці — Br660, 69. У мінулым годзе гэты рэгіён таксама адзначыўся самымі дэмакратычнымі коштамі, але тады раскашэліцца бацькам давялося б мацней — на Br680,63.

Даражэй за ўсё апрануць і абуць старшакласніка, як і летась, у Мінскай вобласці. У гэтым рэгіёне сярэдні чэк за год вырас з Br754, 64 да Br761, 76. У Гродзенскай вобласці танней забяспечыць адзеннем і абуткам і дзяўчынку-старшакласніцу. Прычым гэты рэгіён адрозніваецца самымі нізкімі цэнамі ўжо трэці год запар. Выдаткі сям’і складуць у сярэднім Br694, 03 (летась — Br698,14). А больш за ўсіх, як і ў 2022-м, выдаткуе сям’я з Магілёўскай вобласці. На куплю адзення і абутку сыдзе Br797, 9,тады як летась — Br821, 91.

Самы танны камплект канцылярскіх тавараў для старшакласнікаў можна набыць у Магілёўскай вобласці — Br123, 58. Летась найменшы сярэдні кошт зафіксаваны ў Гомельскай вобласці — Br161, 11. Больш за ўсіх на пісьмовыя прылады выдаткуе сям’я з Віцебскай вобласці — Br212,84, у той час як летась самым дарагім рэгіёнам аказаўся Мінск — Br230,26.

Танней за ўсё сабраць у школу малодшакласнікаў-хлопчыкаў у Гродзенскай вобласці (Br710,56), а дзяўчынак — у Віцебскай вобласці (Br637, 21). Даражэй за ўсё падрыхтоўка да пачатковай школы абыдзецца для хлопчыкаў з Мінскай вобласці (Br859,99) і для дзяўчынак з Магілёўскай вобласці (Br856, 31).

Для хлопчыкаў — навучэнцаў старэйшай школы больш выгадна закупляць усё неабходнае ў Магілёўскай вобласці (Br816,58), для дзяўчынак — у Гродзенскай (Br860, 71). Даражэй за ўсіх заплаціць сям’я з хлопчыкам з Мінскай вобласці (Br834,81) і з дзяўчынкай з Віцебскай вобласці (Br959, 37).

У цэлым маніторынг у параўнанні з 2022 годам паказаў, што па асобных групах тавараў агульная велічыня выдаткаў знізілася.

У ФПБ нагадалі, што летам 2022-га многія пастаўшчыкі і цэлы шэраг гандлёвых арганізацый пачалі гуляць на курсавой розніцы, тлумачачы завышаныя кошты магчымымі рызыкамі. Пастанова ўрада № 713, прынятая ў кастрычніку мінулага года, спыніла гэтыя працэсы і ўвяло абмежаванне гандлёвых надбавак на тавары, у тым ліку і імпартнай вытворчасці. Як раней паведамлялі ў МАРГ, цэнавыя надбаўкі на многія віды адзення і абутку для школьнікаў абмежаваныя ад 35% да 55%. Але рэальная надбаўка ў крамах не перавышае 29%.

Прафсаюзы штогод аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы. Акцыя «Прафсаюзы — дзецям» дзейнічае з 2002 года. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія ідуць у першы клас, дзецям-сіротам, шматдзетным, маламаёмасным і прыёмным сем’ям, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Матэрыяльную і фінансавую падтрымку атрымліваюць падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу. Летась прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў на гэтыя мэты накіравалі каля Br8 млн.

Таксама абсалютная большасць калектыўных дагавораў прадпрыемстваў утрымліваюць нормы па аказанні матэрыяльнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Выкананне гэтых нормаў прафсаюзы таксама трымаюць на кантролі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.