Вы тут

Качанава правяла нараду аб удасканаленні сістэмы рэгулявання цэн у Беларусі


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла нараду па пытаннях удасканалення сістэмы рэгулявання цэн у Беларусі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


Фота: БелТА

«Ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы аб комплекснай і аб’ектыўнай ацэнцы ўнесеных змяненняў у пастанову ўрада ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 „Аб сістэме рэгулявання цэн“. Неабходна выпрацаваць узгодненыя прапановы, якія дазволяць утрымаць тэмп інфляцыі ў межах прагнозных значэнняў, забяспечаць збалансаванасць спажывецкага рынку і далейшае развіццё гандлёвых арганізацый», — адзначыла спікер верхняй палаты парламента.

У нарадзе прынялі ўдзел члены рабочай групы, створанай у адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 года № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн», першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў і міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.