Вы тут

Віцебшчына літаратурная: працяг традыцыі


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет Віцебскі абласны літаратурны альманах «Дзвіна. Віцебшчына літаратурная». Вытокі зборніка мастацкіх твораў пісьменнікаў, якія жывуць і працуюць у паўночным рэгіёне краіны, — у 1958 годзе, калі пабачыў першы выпуск «Дзвіны». 


Зараз пад адной вокладкай — вершы, апавяданні, нарысы дзесяткаў паэтаў, празаікаў, публіцыстаў: Тамары Красновай-Гусачэнка, Галіны Загурскай, Ганы Зінкевіч, Тамараы Кавалёвай, Міледзія Кукуця, Віктара Лагуна, Лідзіі Піскун, Ігара Пракаповіча, Ірыны Радзіхоўскай, Аляксандра Раткевіча, Вольгі Русілкі... 

Цікавым падаецца раздзел «Новыя імёны», дзе прадстаўлены творы юных паэтаў Віцебшчыны, тых маладых талентаў, якія перамаглі ў розных літаратурных конкурсах, арганізаваных Віцебскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нельга ўтрымацца, каб не працытаваць хаця б частку верша Людмілы Калядзёнак (навучэнка 1 курса Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў) «Мая Бацькаўшчына»: «Мой край — матуліна пяшчота,/ Якая грэе ў халады./ Дзе на дарозе шмат лістоты,/ Прыгожы помнік ля ракі./ Дзе каля роднай маёй хаты/ І праз стагоддзі, праз вякі/ Расці тут будзе дуб шурпаты,/ Стаіць што зараз малады». 

Не забыліся ўкладальнікі альманаха і пра сваіх паплечнікаў, хто яшчэ нядаўна выступаў перад чытачамі, хто прымаў удзел у супольных мерапрыемствах Віцебскага аддзялення СПБ, — пра тых, хто пайшоў з жыцця ў апошнія гады, тых, хто застаўся ў памяці... Пра паэзію Барыса Беляжэнкі расказвае Тамара Краснова-Гусачэнка — у нарысе «Расшчодрылася сонца нада мною...». У раздзеле «Мы памятаем...» — творы Святланы Гарбачовай, Маіны Кузняцовай-Бабарыкі, Алега Салтука і іншых шчырых працаўнікоў літаратурнай нівы. 

«Дзвіна: Віцебшчына літаратурная» — добры прыклад паяднання творчых сіл, традыцыя, якую варта ўзяць на ўзбраенне і пісьменнікам іншых рэгіёнаў. Выдатна, што кніга пабачыла свет у дзяржаўным выдавецтве, што, несумненна, паспрыяе яе вядомасці па ўсёй краіне. 

Набыць альманах «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная» можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў «Акадэмкнізе» ў Мінску па адрасе: парспект Незалежнасці, 72. Прыемнага чытання! Адкрыцця новых твораў вядомых пісьменнікаў Віцебска і Віцебшчыны, ды адкрыцця новых імёнаў віцебскіх паэтаў і празаікаў!

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.