Вы тут

Як падкарміць моркву? Соль, дрожджы і попел


Памылкова лічыць, што морква расце сама па сабе і не мае патрэбы ў дадатковых пажыўных элементах. Морква добра адклікаецца на падкормы на працягу ўсяго сезона. Уносіць угнаенні можна розныя, як мінеральныя, так і арганічныя. Адны дадаюць пры падрыхтоўцы глебы, другія — пры пасадцы, трэція — падчас росту.


Фота: pixabay.com


Як падкарміць моркву. Частка 1 


Падкорм морквы дражджамі

Размяшайце парашок дражджэй з пачка ў 2-3 літрах вады. Затым дадайце попел і разбаўляйце ўсё гэта ў вядры вады. У сухі і цёплы дзень палівайце пажыўным растворам моркву, каб унесці з дапамогай яго ў глебу азот, фосфар і падтрымаць мікрафлору.

Угнаенне морквы попелам

Самы просты і эфектыўны спосаб падкорму. Угнойваць можна двума спосабамі:

  • рассыпаць па градках па 250 г на 1 кв. м.;
  • 100 г попелу растварыць у вядры вады, настояць 12 гадзін і паліць расліны.

Такое ўгнаенне дае моркве магній, калій і натрый плюс прадухіляе з'яўленне шкоднікаў.

Ці можна падкарміць моркву соллю?

Соль можа выкарыстоўвацца як крыніца натрыю і ахова ад шкоднікаў. Лепш браць марскую соль. Яна дапамагае ад маркоўнай мухі, драцяніка. Апрацоўку праводзяць да 3-х разоў: адразу пасля з'яўлення ўсходаў і далей праз кожныя 14 дзён. Для гэтага растварыце сталовую лыжку ў вядры вады.

Падкормліваем моркву ў жніўні

У жніўні морква мае патрэбу ў фосфары, боры і каліі. Таму ў гэты час падыходзяць наступныя народныя сродкі:

  • попел;
  • борная кіслата;
  • дрожджы (парашковыя або кускавыя).

У якасці мінеральных угнаенняў падыдуць:

  • аміячная салетра;
  • хлорысты калій;
  • манафасфат калію;
  • суперфасфат.

Чым угнойваць моркву перад уборкай?

Угнаенне неабходнае для зніжэння нітратаў у гародніне, якія могуць назапашвацца не толькі з-за мінеральных рэчываў, але і з-за арганікі.

Праводзіце такі падкорм морквы за месяц да збору ўраджаю.

Ужывайце:

  • драўняны попел;
  • сернакіслы калій;
  • хлорысты калій.

Магчымыя наступствы парушэння правілаў падкормкі морквы

З-за парушэння правілаў падкормкі — часцей за ўсё, перадазіроўкі, могуць быць такія негатыўныя наступствы:

  • узмацненне росту маркоўніку, а не караняплода — празмернасць азоту;
  • скрыўленне караняплода — недахоп пажыўных рэчываў;
  • страта смакавых якасцяў: сухая, цвёрдая, несалодкая — недахоп фосфару, калію;
  • пашкоджанне;
  • паражэнне хваробамі і шкоднікамі.

Таксама можна пазбавіцца ўраджаю зусім, бо свежая арганіка прыгнятае расліну. Яшчэ церпяць працягласць захоўвання і лёжкасць. Яны значна змяншаюцца.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.