Вы тут

На тэлеканале АНТ 5 жніўня згадаюць акцёра Анатоля Папанава


На тэлеканале АНТ 5 жніўня згадаем акцёра Анатоля Папанава. Менавіта ў гэты дзень 1987 года вялікі артыст пайшоў з жыцця. Для прыхільнікаў яго творчасці тут запланаваны паказ дакументальнага фільма пра Анатоля Дзмітрыевіча і кінастужкі «Прыходзьце заўтра...», якая сёлета адзначае 60-годдзе.


Музычная камедыя пра Фросю Бурлакову, вядомая многім, была знятая рэжысёрам Яўгенам Ташковым у 1963 годзе. Дарэчы, вобраз галоўнай гераіні ў кадры ўвасобіла Кацярына Савінава (жонка Ташкова). Сумесна яны працавалі і над сцэнарыем будучага фільма. А Анатолю Папанаву ў ім дасталася роля скульптара.

Анатоль Папанаў — яркі, таленавіты, любімы. Яго імгненна пазнавалі па непаўторным голасе. Многія і дагэтуль помняць нават невялікія яго ролі. А сам Анатоль Дзмітрыевіч шчыра здзіўляўся, як са сваёй знешнасцю і вымаўленнем стаў акцёрам. Ён быў не задаволены ніводнай сваёй кінаработай, называючы сябе «памылкай рэжысёраў». Стваральнікі дакументальнага фільма «Трэба проста любіць і верыць» сабралі разам сям'ю Анатоля Папанава: дачку Алену з унучкамі Марыяй і Надзеяй, якія ўпершыню падзяліліся ўспамінамі пра дзядулю. Таксама зазірнулі і ў сямейны архіў акцёра. Усе, хто ведаў Анатоля Папанава, казалі, што ён здольны кахаць толькі адну жанчыну — сваю жонку Надзею. Яны пражылі разам 43 гады. Абое прайшлі вайну і глядзелі ў вочы смерці. Менавіта размова пра перажытае на фронце некалі звяла двух будучых студэнтаў акцёрскага факультэта. Якімі ўспамінамі падзялілася Надзея Юр'еўна са здымачнай групай, таксама ўбачым у фільме. Што да кіно, то яно прыйшло ў жыццё Анатоля Папанава, калі яму было ўжо амаль сорак гадоў. І адкрыў яго ў 1960 годзе для сваіх калег-рэжысёраў Эльдар Разанаў, калі прапанаваў акцёру зняцца аж у чатырох ролях у сваёй трагікамедыі «Чалавек ніадкуль». Пасля ўжо з'явяцца фільмы з яго ўдзелам «Сцеражыся аўтамабіля», «Брыльянтавая рука», «Бацькі і дзяды», «Жывыя і мёртвыя» і многія іншыя. Яго кінаработы і сёння хочацца пераглядаць, бо кожная з іх шчырая — якім і быў па жыцці іх выканаўца.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.