Вы тут

Распрацоўка новага слоўніка і дзяржзаказ на працоўныя атрады


Дзяржаўны заказ на працоўныя атрады

Кастанаі стартавала праграма «Жасыл ел», у якой можа ўзяць удзел моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. На яе рэалізацыю, у тым ліку выплату зарплат, плануецца накіраваць больш за 34 мільёна тэнге. Аб тым, як будзе рэалізавана праграма ў абласным цэнтры, распавялі ў аддзеле ўнутранай палітыкі Кастаная, перадае карэспандэнт МІА «Казінфарм».


Усім ахвотным неабходна звярнуцца ў ведамства. З іх фарміруюцца маладзёжныя працоўныя атрады з ахопам не менш як 350 маладых людзей. Ім аказваюць садзейнічанне ў працаўладкаванні на часовую, сезонную работу па ачыстцы, добраўпарадкаванні, азеляненні тэрыторыі горада. Аплата працы праводзіцца поўнасцю са сродкаў праекта.

У ведамстве нагадалі, што звычайна раней дзейнасць маладзёжных працоўных атрадаў «Жасыл ел» рэалізоўвалася праз падрадныя арганізацыі. Аднак у сакавіку ў абласным акімаце было прынята рашэнне выдзеліць бюджэтныя сродкі на арганізацыю дзейнасці «Жасыл ел» летам—восенню праз дзяржаўны сацыяльны заказ.

Работнікі маладзёжных атрадаў забяспечваюцца экіпіроўкай: святлоадбівальнымі камізэлькамі, кепкамі, пальчаткамі і інвентаром. Акрамя таго, для іх будуць праведзены адкрыццё сезона, семінары па тэхніцы бяспекі, дэбатныя гульні, урачыстае закрыццё сезона.


Дзеля выканання нормаў рускай мовы

У Міністэрстве асветы Расіі распрацоўваецца новы нарматыўны слоўнік рускай мовы ў рамках прынятага закона аб дзяржмове. Пра гэта паведаміла ТАСС.

«Цяпер мы рыхтуем новы слоўнік, у нас ідзе рэалізацыя закона аб абароне рускай мовы. У рамках дадзенага закона мы павінны прыняць дапрацаваныя слоўнікі, таксама такую работу завяршаем», — сказаў міністр Сяргей Краўцоў.

Нагадаем, у лютым прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон, мэта якога — стымуляваць выкананне нормаў літаратурнай рускай мовы і ўзяць пад кантроль выкарыстанне замежных запазычанняў.

У дакуменце сцвярджаецца, што пры выкарыстанні рускай мовы як дзяржаўнай «не дапускаецца выкарыстанне слоў і выразаў, якія не адпавядаюць нормам сучаснай рускай літаратурнай мовы». Таксама мяркуецца пры выкарыстанні рускай мовы ў якасці дзяржаўнай забараніць выкарыстанне замежных слоў, за выключэннем тых, якія не маюць агульнаўжывальных аналагаў у рускай мове і пералік якіх змяшчаецца ў нарматыўных слоўніках. Парадак фарміравання і зацвярджэння спіса такіх слоўнікаў, даведнікаў і граматык будзе рэгламентавацца ўрадам.

Акрамя таго, у законе быў вызначаны пералік сфер, дзе неабходна строга выконваць нормы сучаснай рускай літаратурнай мовы, і пералік сфер, якія маюць асаблівасці прымянення паправак. Да другіх прапануецца аднесці выпадкі выкарыстання рускай мовы ў адукацыі, СМІ, пры паказах фільмаў у кіназалах і публічным выкананні твораў, у дзяржаўных і муніцыпальных сістэмах, у прызначанай для спажыўцоў інфармацыі і ў рэкламе.


Мантыя на выпускны — праз 80 гадоў

101-гадовы ветэран амерыканскай арміі Фрэдрык Тэйлар наведаў выпускны вечар Карнельскага каледжа ў Адве, які ён прапусціў 80 гадоў таму з-за Другой сусветнай вайны, як паведамляе The Washіngton Post. Тэйлар атрымаў музычную адукацыю ў каледжы і паспяхова здаў выпускныя іспыты ў 1943 годзе, але з-за службы ў вайсковым паветраным корпусе не змог прысутнічаць на цырымоніі ўручэння дыпломаў.

Хоць Тэйлар пазней атрымаў свой дыплом, яго дачка Лінда, прафесар антрапалогіі, была заклапочаная тым, што ён прапусціў урачыстую цырымонію. У 2023 годзе яна дамовілася з адміністрацыяй каледжа, каб Фрэдрык мог надзець мантыю і атрымаць дыплом на сцэне разам з іншымі выпускнікамі.

Тэйлар выказаў падзяку дачцэ, паколькі Карнельскі каледж мае асаблівае значэнне для яго з некалькіх прычын, уключаючы яго нябожчыцу жонку Пэгі, з якой ён пазнаёміўся падчас вучобы. Яны былі жанатыя больш за 75 гадоў, Пэгі памерла ў 2020-м.

Пасля службы ў войску Фрэдрык Тэйлар атрымаў ступень магістра і стаў выкладаць музыку ў школе, часта кіруючы школьнымі аркестрамі на выпускных цырымоніях. Ён заўсёды шкадаваў аб тым, што не прысутнічаў на сваім уласным выпускным. Тэйлар пайшоў на пенсію ў 1983 годзе і пачаў падарожнічаць па краіне.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.