Вы тут

Качанава наведала сацаб’екты Лагойскага раёна


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 14 ліпеня наведала вёску Чудзенічы Лагойскага раёна. У цэнтры ўвагі — азнаямленне з інфраструктурай, праца сацыяльных аб’ектаў і, вядома ж, зносіны з мясцовым насельніцтвам аб жыцці ў вёсцы, паведамляе БелТА.


Наталля Качанава, у прыватнасці, наведала Чудзеніцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна, пагутарыла з кіраўніцтвам, педагогамі і работнікамі сталовай дзіцячай дашкольнай установы. «Педагогаў заўсёды можна прыводзіць у прыклад. Я гэта кажу на прадпрыемствах. Яны многае робяць самі», — адзначыла Наталля Качанава.

Вёска Чудзенічы размешчана паблізу сталіцы. «Вядома, людзі тут будуць жыць. Трэба, каб толькі былі ўмовы: дзіцячы сад, школа, магчымасць наведваць гурткі», — падкрэсліла спікер.

«Эмоцыі перапаўняюць. З’явілася яшчэ больш працоўнага настрою. Вельмі рады, што нас наведалі, пахвалілі, і цяпер будзем працаваць з яшчэ большай сілай і упэўненасцю, — распавяла загадчыца Чудзеніцкага дзіцячага садка Таццяна Ставер пасля сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі. — У прынцыпе, нам хапае ўсяго. Працаваць. Дзеткі ходзяць, бацькі нам таксама дапамагаюць. Усе праблемы вырашаюцца».

У рамках рабочай пятніцы Наталля Качанава наведае таксама і іншыя населеныя пункты Мінскай і Віцебскай абласцей.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.