Вы тут

Ва ўзбекскай бібліятэцы дзіцячай літаратуры асобны том будзе беларускім


Ва Узбекістане робіцца нямала для развіцця беларуска-узбекскіх літаратурных стасункаў. У тым ліку — і ў частцы знаёмства чытача з перакладамі твораў дзіцячых паэтаў і празаікаў Беларусі на ўзбекскую мову. Новы праект у гэтым накірунку — стварэнне 100-томнай (!) «Бібліятэкі сусветнай дзіцячай літаратуры». Асобны том будзе прысвечаны беларускаму прыгожаму пісьменству. 


Фота: pixabay.com

Да ўзбекскіх хлопчыкаў і дзяўчынак прыйдуць новыя пераклады твораў Янкі Маўра, Алеся Якімовіча, Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Еўдакіі Лось, Віталя Вольскага, Анатоля Грачанікава, Алеся Пісьмянкова, а таксама — тых паэтаў і празаікаў, якія зараз працуюць у нашай айчыннай літаратуры для дзяцей: Міхася Пазнякова, Алены Стэльмах, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Мазго, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, і многіх іншых таленавітых творцаў. 

Вось як каменціруе гэты праект, удзел у ім беларускіх літаратараў супрацоўнік Саюза пісьменнікаў Узбекістана празаік, перакладчык Рысалат Хайдарава: «Мы вельмі рады таму, што наладжаны трывалыя стасункі паміж творчымі арганізацыямі Беларусі і Узбекістана. Сёлета былі праведзены Дні ўзбекскай літаратуры ў Беларусі. Гэта таксама паспрыяла арганізацыі непасрэдных сувязяў, болей шырокаму знаёмству пісьменнікаў нашых краін адзін паміж адным. У нас добра ведаюць творчасць народных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа, Васіля Быкава, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Хацелася б, каб шырэй у перыёдыцы і асобнымі кнігамі з’яўляліся публікацыі новых перакладаў з творчасці пакуль што малавядомых ці зусім невядомых беларускіх дзіцячых паэтаў і празаікаў». 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.