Вы тут

Сярэдняя пенсія на сёння ў Беларусі складае 676 рублёў


Сярэдняя пенсія на сёння ў Беларусі складае 676 рублёў і будзе сёлета абавязкова павышацца. Пра гэта паведаміла кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава. (1 ліпеня фонд адсвяткуе сваё 30-годдзе.)


Па словах Юлі Берднікавай, у 2022 годзе ў даходы бюджэту фонду паступіла 21,8 мільярда рублёў. Яны не назапашваюцца, а штодзённа накіроўваюцца на выплату пенсій і дапамог. Даходы бюджэту фонду на 90 % складаюцца з абавязковых страхавых узносаў работадаўцаў за працоўных грамадзян. Тарыф, як вядома, складае 35 %, з якіх работнік плаціць 1 %, а 34 % — яго наймальнік.

З расходнай часткі бюджэту фонду каля 77 % накіроўваецца на выплаты пенсій. У 2022 годзе на гэтыя мэты зрасходавана 16,2 мільярда рублёў. Сёлета на гэтыя мэты запланавана 18,8 мільярда. Нагадаем, летась тройчы ажыццяўляўся пералік і павышаліся пенсіі. Летась па выніках года сярэдняя пенсія непрацоўнага грамадзяніна складала 602 рублі 69 капеек. Сёлета пенсіі таксама ўжо аднойчы павышаліся — з 1 мая. На сёння яе сярэдні памер складае 676 рублёў 93 капейкі.

— Разам з тым кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў бягучым годзе падтрымаць пенсіянераў гэтак жа, як і летась. Мы працуем над яе вырашэннем. Сумесна з Міністэрствам фінансаў пралічваем каляндарны план павышэння пенсій. Адназначна будзе павышэнне пенсіённых выплат у адносінах дадзенай катэгорыі грамадзян, — заявіла Юлія Берднікава.

Яшчэ адзін від расходнай часткі бюджэту фонду — дапамогі, найперш на падтрымку сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. На гэтыя мэты летась было накіравана 2,9 мільярда рублёў. Самую істотную частку такіх выплат складаюць дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзетак да трох гадоў. На гэта летась накіравана 1,6 мільярда рублёў, сёлета мяркуецца выдаткаваць 1,9 мільярда.

У структуры дапамог важкую частку займае і падтрымка працоўных грамадзян. На аплату бальнічных летась накіравана 1,5 мільярда рублёў, сёлета запланавана выдаткаваць 1,9 мільярда. Штомесяц атрымальнікамі такіх дапамог з'яўляецца каля 280 тысяч часова непрацаздольных грамадзян.

Сёння ў краіне дзейнічае трохузроўневая пенсіённая сістэма. Сацыяльную пенсію атрымліваюць грамадзяне, якія не выпрацавалі мінімальны страхавы стаж. Яе памер складае 50 % бюджэту пражытачнага мінімуму. Асноўная частка пенсіянераў — гэта каля 2 мільёнаў 300 тысяч беларусаў — атрымліваюць працоўныя пенсіі. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы створаны і трэці ўзровень — дабравольныя назапашвальныя пенсіі, вядомыя як «3+3». Праграма дзейнічае з 1 кастрычніка 2022 года.

За гэты час дагавор з кампаніяй «Стравіта» заключылі больш за 17 200 грамадзян (яго могуць заключаць працоўныя жанчыны да 55 гадоў і мужчыны да 60 гадоў, бо мэтазгодна рабіць назапашванні не менш за тры гады). Найчасцей праграму дабравольнага пенсіённага назапашвання выбіраюць жанчыны — іх каля 70 % сярод тых, хто заключае дагаворы. Большасць (80 %) знаходзяцца ва ўзросце ад 38 гадоў, самы запатрабаваны тарыф — «3+3», яго абралі 65 %. Большасць застрахаваных, а менавіта 93 %, выбіраюць пяцігадовую працягласць выплаты дадатковай пенсіі, 7 % будуць атрымліваць яе цягам 10 гадоў пасля выхаду на заслужаны адпачынак.

Найбольшую цікавасць да праграмы дабравольнага назапашвальнага пенсіённага страхавання праяўляюць работнікі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, дзяржаўнага кіравання.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Фонд правоў і гарантый

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.