Вы тут

У Дзяржынску збіраюцца прыхільнікі творчасці Ігара Хадановіча


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга апавяданняў, нарысаў, эпісталярнай спадчыны пісьменніка Ігара ХАДАНОВІЧА «Чалавек з маёй біяграфіі». Ураджэнец Дзяржыншчыны, журналіст па адукацыі, супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», ён загінуў пры трагічных абставінах болей паўвека назад. Ужо пасля смерці літаратара двойчы пабачылі свет яго творы асобнай кнігай. «Чалавек з маёй біяграфіі» — трэцяя выданне творчай спадчыны І. Хадановіча. 


23 чэрвеня, у пятніцу, а 15-й гадзіне ў Дзяржынску ў раённай бібліятэцы пачнецца прэзентацыя кнігі ўраджэнца Дзяржыншчыны. 

— Новае выданне нарадзілася з ініцыятывы ветэрана педагагічнай працы Вацлава Матусевіча, — расказаў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. — Дзяржынскі край багаты на таленты ў галіне беларускага прыгожага пісьменства. Ураджэнцы горада і раёна — Мікола Ермаловіч, Анатоль Валахановіч, Алена Стэльмах, Адам Глобус... З Дзяржыншчынай звязаны лёсы Адольфа Янушкевіча, Каруся Каганца, многіх іншых яркіх паэтаў, празаікаў, публіцыстаў. І Ігар Хадановіч — асоба, пра якую нельга забываць. Мяркую, што сённяшняе перавыданне яго твораў, шчырых, адкрытых, багатых на мастацкія дэталі, знойдзе свайго чытача і ў Дзяржынскім раёне, і па ўсёй нашай краіне. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.