Вы тут

Простыя рэцэпты салаты з селядцом з агурком, курыных біточкаў і цукат з клубніц


Салата з селядца з агурком

Спатрэбіцца: філе аднаго селядца; яйка варанае — 4 шт., агурок — 3 шт.; бульба вараная — 4 шт., невялікі пучок зялёнай цыбулі; маянэз.


Гэту салату добра рабіць з даволі салёнага селядца.

  • Селядзец дробна рэжам. Укладваем яго шчыльна ў салатнік.
  • Кожны пласт прамазваем маянэзам.
  • Зверху — парэзаную зялёную цыбулю.
  • Наступны пласт — вараная бульба, парэзаная дробнымі кубікамі. Не забываем пра маянэз.
  • Потым агуркі, парэзаныя кароткай саломкай. (Калі захочаце зрабіць «луску», трэба адрэзаць частку агурка і пакінуць яе на потым.)
  • Зверху — яйка, надзёртае на бурачную тарку.
  • Змазваем маянэзам. Для ўпрыгажэння можна зрабіць рыбцы «луску».
  • З адкладзенай часткі агурка нарэзаць тоненькія нарыхтоўкі — палоўкі кружочкаў — і выкласці з іх луску. З тонкіх палосак агурка са скуркай зрабіць хвосцік і рот. З масліны — вока.
  • Прыбіраем салату ў халадзільнік на гадзінку — і можна каштаваць.

Курыныя біточкі па-польску

Спатрэбіцца: курыная грудка 1 шт.; шампіньёны — 150—200 г; белы хлеб — 3 кавалкі (пакрышыць); яйкі — 2 шт.; мука — 2 сталовыя лыжкі; алей; мускатны арэх — на кончыку чайнай лыжкі (па жаданні); соль, чорны перац — на смак.

Курыную грудку пасячыце на дробныя кавалачкі (так яна захоўвае сакавітасць, прапускаць праз мясарубку нельга ні ў якім разе!). Дробна нарэжце грыбы і абсмажце іх у алеі 5-6 хвілін. Змяшайце кавалачкі курыцы, крошкі белага хлеба, абсмажаныя грыбы і яечныя жаўткі. Запраўце соллю, перцам і пры жаданні мускатным арэхам. Уліце ў атрыманую масу ўзбітыя бялкі і добра змяшайце.

Зляпіце біточкі, асцярожна абкачайце іх у муцэ і смажце на моцным агні 10—12 хвілін, пакуль яны не стануць залацістымі з абодвух бакоў.

Падавайце з зялёнай салатай.


Цукаты з клубніц

Яны неверагодна смачныя, яркія і вельмі духмяныя

Спатрэбіцца: клубніцы — 1 кг; цукар — 800 г; вада — 1 л; лімонная кіслата — дробка.

Саспелыя ягады акуратна, каб не пашкодзіць, прамываюць пад праточнай вадой, чысцяць ад пладаножак.

Далей у эмаліраваны рондаль выліваюць ваду, высыпаюць цукар і лімонную кіслату.

Калі сіроп закіпае, дадаюць клубніцы і праварваюць 10 хвілін. Ягады перамяшчаюць на друшляк, даюць сцячы вадкасці. На бляху высцілаюць пергамент, затым акуратна раскладваюць ягады. Нарыхтоўку перамяшчаюць у духоўку, разагрэтую да 40—45 градусаў.

Дзверы духоўкі трымаюць прачыненымі для добрай прасушкі. Пасля таго, як ягады стануць эластычнымі, іх перакладваюць у стэрыльны слоік.

Шчыльна накрываюць вечкам і чакаюць моманту выкарыстання.


Садовая лаўка за паўгадзіны

Калі вы прыхільнік простых, элегантных і правераных часам рашэнняў, то гэтая лаўка вам сапраўды спадабаецца. Яна простая, і ў ёй няма нічога лішняга.

А робіцца яна літаральна з шасці дэталяў. Усё, што трэба, — гэта шэсць дошак аднолькавай таўшчыні (пажадана хоць бы 40 мм).

Пасля таго, як усе дэталі парэзаныя па памеры і адшліфаваныя, яна збіраецца за некалькі хвілін! Толькі адтуліны пад самарэзы лепш прасвідраваць загадзя, каб дошка не раскалолася пры зборцы. Выпілоўваючы дэталі, важна дакладна вытрымаць вуглы, інакш лавачка будзе не толькі неакуратна выглядаць, але яшчэ і хістацца.

Дошкі, якія ўтвараюць ножкі лаўкі, змацаваныя трыма буйнымі ніткамі (М10-М14). Гэта — найважнейшыя злучэнні, менавіта ад іх залежыць надзейнасць і ўстойлівасць лавачкі.

Лаўкі з натуральнага дрэва амаль заўсёды лепш апрацоўваць празрыстымі лакамі і фарбамі. Натуральная прыгажосць дрэва надае такім вырабам адмысловы шарм.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.