Вы тут

Як мы глядзелі тэлевізар у маі. Дадзеныя медыявымяральніка


Рэйтынг тэлебачання напярэдадні лета прадоўжыў падзенне: яшчэ мінус 10 працэнтаў у параўнанні з красавіком. На столькі ж скараціўся час сярэднясутачнага прагляду ТБ. На 3,5 працэнта зменшыўся сярэднясутачны ахоп аўдыторыі.


Фота: pixabay.com

Яшчэ на паўгадзіны бліжэй да ночы ссунуўся пік аб'ёму аўдыторыі: з 17.30 да 22.15 (у выхадныя і будні). Глядацкая актыўнасць у суботу і нядзелю ў параўнанні з працоўным тыднем была вышэйшая ў перыяд з 7 гадзін 45 хвілін да 18 гадзін 45 хвілін, а таксама ноччу — з 22 гадзін 15 хвілін. Традыцыя, згодна з якой жанчын сярод тэлегледачоў больш, чым мужчын, застаецца непарушнай. Што датычыцца ўзроставай структуры аўдыторыі тэлебачання, то ў маі зменшылася колькасць тых, каму больш за 55 гадоў, і павялічылася доля маладзейшых, у тым ліку дзяцей.

Топ-5 любімых жанраў сярод гледачоў застаўся ранейшы: кіно, забаўляльныя праграмы, навіны, пазнавальныя праграмы, музыка. Па-ранейшаму не задаволены попыт на кіно, навіны, сацыяльна-палітычныя і пазнавальныя праграмы. Да такога спісу ў апошні месяц вясны дадаліся дзіцячыя праграмы. Прапанова забаўляльных, спартыўных і музычных праграм перавысіла попыт, прычым спартыўных — удвая, музычных — у чатыры разы (у працэнтным вымярэнні).

Дынаміка сярэднясутачных рэйтынгаў каналаў і ахопу аўдыторыі ў параўнанні з красавіком дэманстравала альбо мінус, альбо нуль. Дынаміка сярэднясутачнай долі трошкі падрасла ў тэлеканалаў «Беларусь 1» і МІР. У маі ў сярэднім 55,39 працэнтаў нашага насельніцтва штодня ўключалі тэлевізар (у красавіку 57,43). Дынаміка сярэдняга часу прагляду крыху падрасла ў «Беларусь 1», Plus TV, Ru TV і Europa Plus TV.

На вяршыні топа-15 праграм сярод усіх тэлеканалаў пасля нязменных «Прывітанне Андрэй!» (у першую суботу мая) і «Весткі тыдня» (трэцяя нядзеля) аказаліся «Ускладанне кветак і вянкоў да манумента Перамогі» («РТР-Беларусь», увечары 9 мая) і фільм АНТ пра няўдалыя спробы тэрактаў у Беларусі напярэдадні Дня Перамогі «Забойная пасылка», які быў паказаны вечарам 10 мая. У топ увайшлі таксама рэпартажы з Парада да Дня Перамогі ў Маскве, якія трансліравалі ў рэальным часе «НТБ-Беларусь» і «РТР-Беларусь» і інфармацыйна-забаўляльная праграма «Ты не паверыш!», прысвечаная зменам расійскага шоу-бізнесу за час правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі (7 мая, «НТБ-Беларусь»).

Топавыя праграмы на каналах, акрамя названых: «Панарама» («Беларусь 1», 23 мая), «Гульня ў кіно» (МІР, 18 мая), «Знакі лёсу» («Беларусь 2», 15 мая), «Бітва за Маскву» («Беларусь 3», 31 мая), «Выкідала» (СТБ, 21 мая), «Хакей. Вялікі тур зборнай. 2023» («Беларусь 5», 15 мая), «Супер-20» (Ru TV, 8 мая) і HІT NON STOP (Europa Plus TV, 10 мая).

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.