Вы тут

Больш за 50 прадпрыемстваў Мінпрама прымуць удзел у міжнароднай выстаўцы «Белагра-2023»


Больш за 50 прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці прымуць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2023», паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.


Традыцыйна шырока будуць прадстаўлены холдынгі «Гомсельмаш», «МТЗ-Холдынг», «Бабруйскаграмаш», «Белаўтамаз», «АМКАДОР», «Лідсельмаш», Мінскі маторны завод, «Аўтакампаненты» і інш. На форуме прадпрыемствы прадэманструюць каля 160 узораў тэхнікі і абсталявання для работы ў полі — камбайны, кормаўборачную і глебаапрацоўчую тэхніку, трактары, пасяўныя і пагрузачныя машыны, а таксама абсталяванне для ўнясення ўгнаенняў.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены як перадавыя распрацоўкі, так і флагманскія машыны. Напрыклад, «Гомсельмаш» прадставіць мадэрнізаваны кормаўборачны камбайн новага тыпу FS80 Pro (з даздрабняльнікам зерня кукурузы і новымі адаптарамі — складной жняяркай для грубасцяблістых культур), Мінскі трактарны завод — мадэрнізаваны трактар BELARUS-742 і міні-трактар BELARUS-182, а таксама беспілотны трактар МТЗ BELARUS A3523i.

«Белагра-2023» па праву лічыцца галоўнай прафесійнай выстаўкай інавацыйных тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў у АПК. Удзел у ёй дае прадпрыемствам магчымасць прадставіць патэнцыяльным спажыўцам прадукцыю, абмяняцца вопытам, знайсці новых дзелавых партнёраў і заключыць выгадныя кантракты, наведвальнікам — атрымаць інфармацыю непасрэдна ў вытворцы і падпісаць дагаворы для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Прадугледжана і забаўляльная праграма для наведвальнікаў форуму. Напрыклад, упершыню плануецца выкарыстоўваць збожжаўборачны камбайн GS5 ААТ «Гомсельмаш» не па прамым прызначэнні, а ў якасці раскідальніка цукерак, што, безумоўна, павінна выклікаць захапленне ў юных наведвальнікаў выстаўкі. Шоу пад назвай «Салодкі ўраджай» будзе праходзіць з 6 па 10 чэрвеня, камбайн будзе выгружаць цукеркі непасрэдна на выставачнай пляцоўцы. Таксама для прыцягнення наведвальнікаў да экспазіцыі будзе працаваць аніматар у касцюме робата-трансформера, запланавана і выступленне артыстаў заводскага ДК.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?