Вы тут

Беларускія СМІ змагаюцца як інфармацыйныя партызаны


У прасторы новых медыя беларускія СМІ змагаюцца як інфармацыйныя партызаны. Такім меркаваннем у праекце БелТА «Краіна гаворыць» падзяліўся старшыня праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў», генеральны дырэктар УП «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў.


Фота: БелТА

Адказваючы на пытанне, ці можна правесці паралелі паміж сучаснымі беларускімі СМІ, якія захоўваюць і спрабуюць данесці гістарычную праўду, і падпольнымі антыфашысцкімі газетамі, Андрэй Крывашэеў выказаў меркаванне, што такія паралелі сапраўды ёсць. «Асабліва гэта тычыцца так званых новых медыя — мэсэнджараў і сацыяльных сетак. Таму што ў гэтай прасторы мы сапраўды знаходзімся як партызаны на акупаванай тэрыторыі. Здавалася б, у сацыяльных сетках на рускай і беларускай мовах працуюць, развіваюцца, вучацца нашы людзі. Але і самі сацыяльныя сеткі, і іх мадэратары знаходзяцца за межамі Беларусі і праводзяць крывадушную палітыку цэнзуры ў дачыненні да любога паведамлення, якія таму ці іншаму цалкам ананімнаму цэнзару здаецца няўдалым», — сказаў Андрэй Крывашэеў.

У якасці прыкладу старшыня Беларускага саюза журналістаў прывёў Аляксея Талая: «Ён з’ездзіў у Хатынь, зрабіў фатаграфію, выклаў яе ў свой Instagram і напісаў: „Цяпер я ведаю, хто спаліў Хатынь“. Ён напісаў гэта пасля таго, як яму распавялі гісторыю пра аднаго з украінскіх батальёнаў. На наступны дзень яго Instagram-старонка была знішчана, хоць на ёй былі дзясяткі тысяч падпісчыкаў».

Такім чынам, адзначыў Андрэй Крывашэеў, беларускім СМІ ў прасторы новых медыя даводзіцца змагацца як інфармацыйным партызанам.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.