Вы тут

Беларускія артысты ў «Хатыні» прынялі ўдзел у акцыі «1000 дрэў памяці»


Беларускія артысты ў «Хатыні» прынялі ўдзел у акцыі «1000 дрэў памяці»​, перадае БелТА.


Падчас рэспубліканскага суботніка кіраўнік дзяржавы прапанаваў неабыякавым да месцаў гістарычнай памяці беларусам унесці свой уклад у добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь». І першымі на прапанову Аляксандра Лукашэнкі адгукнуліся работнікі культуры, у тым ліку заслужаныя артысты нашай краіны. 

У «Хатыні» высадзілі каля 1 тыс. елак. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны саджанцы дрэў, якія азеляняць «Хатынь». Свой уклад у добраўпарадкаванне свяшчэннага для кожнага беларуса гістарычнага месца ўняслі Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, арт-гурт «Беларусы», а таксама музычныя калектывы Skynet, by City, «Аўра» і многія іншыя.

У акцыі «1000 дрэў для Хатыні» таксама прынялі удзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Міністэрства культуры, грамадскіх аб’яднанняў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.