Вы тут

Надвор'е: На тыдні вясновае сонца прагрэе паветра да плюс 13—19 градусаў


У красавіку невялікія і цёплыя дажджы ў радасць, ды і тэмпература пайшла ўверх, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Другі тыдзень красавіка ў нашай краіне праходзіў з відавочным паніжэннем тэмпературнага фону, гэта калі дзённыя максімумы ў мінулыя выхадныя ў асноўным не перавышалі плюс 7—13 градусаў, і толькі ў нядзелю па крайнім паўднёвым захадзе краіны паветра днём прагрэлася да плюс 15 градусаў. Аднак пасля халодных і пахмурных выхадных на гэтым тыдні ў краіну зноў вернецца цяпло. Сіноптыкі абяцаюць, што начныя мінімумы будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 1 градуса да 9 цяпла, а 22 і 23 красавіка месцамі і да плюс 10 градусаў. Днём вясновае сонца здолее прагрэць паветра да плюс 13—19 градусаў.

У аўторак месцамі па нашым рэгіёне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 1 градуса па поўначы да плюс 9 градусаў па паўднёвым захадзе, а днём — ад плюс 13 да плюс 19 градусаў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і ў сераду. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—8 градусаў, а ўдзень — плюс 11—18 градусаў.

Аднак ужо ў чацвер, па прагнозах сіноптыкаў, ачаг высокага ціску пачне ўзмацняць свае пазіцыі і абумовіць да канца тыдня пераважна без ападкаў надвор'е. Толькі ў начныя гадзіны ў няўстойлівым паветры месцамі па поўдні краіны яшчэ захаваецца верагоднасць невялікіх кароткачасовых дажджоў. Таму 20 красавіка будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах на поўдні краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. У начныя гадзіны чакаецца плюс 3—9 градусаў, а ўдзень — плюс 13—19 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, у пятніцу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, а ўдзень — ад плюс 13 да плюс 18 градусаў.

Без ападкаў чакаецца і ў суботу. У гэтыя суткі ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—8 градусаў, а месцамі — да плюс 10 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 13—18 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.