Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі $8,353 млрд.


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2024 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,3525 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

За сакавік 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $133,9 млн (на 1,6%) пасля росту ў лютым 2024 года на $125,1 млн (на 1,55%).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Па дадзеных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 красавіка бягучага года склаў $3,1385 млрд, зменшыўшыся за сакавік на $158,1 млн (на 4,8%), аб’ём манетарнага золата — $3,8438 млрд, павялічыўшыся на $291 млн ( на 8, 2%).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.