Вы тут

Асабовы састаў ССА УС Беларусі задзейнічаны на ўзмацненні паўднёвых рубяжоў


Асабовы склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі задзейнічаны на ўзмацненні паўднёвых рубяжоў на ўчастках у Гомельскай вобласці, перадае БелТА.


Узброеныя Сілы Беларусі прадаўжаюць выконваць пастаўленую кіраўніком дзяржавы задачу па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай граніцы на паўднёвым напрамку. Прэзідэнт неаднаразова ўзнімаў тэму бяспекі і абароненасці краіны з улікам падзей на тэрыторыі бліжэйшых суседзяў. Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне магчымым пагрозам, праводзіцца на ўчастках па перыметры ў паўднёвай частцы краіны.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый выконваюць задачы ў назначаных раёнах Гомельскай вобласці. Асноўная мэта — забеспячэнне бяспекі грамадзян Беларусі, спыненне парушэння дзяржграніцы, выключэнне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Пад аховай важныя аб’екты, уключаючы дарогі і пуцеправоды.

Паводле слоў намесніка камандзіра брыгады Вадзіма Бабілевіча, падраздзяленне выконвае задачы па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай граніцы на паўднёвым напрамку. «Знаходзімся тут даволі працяглы час. Дзякуючы падвозу гаруча-змазачных матэрыялаў і прадуктаў харчавання гатовы ў аўтаномным рэжыме выконваць пастаўленыя задачы. Для гэтага разгортваем неабходныя элементы аховы. Так, асабовы склад працуе на кантрольна-прапускным пункце, дзе праводзіцца праверка і надгляд асоб і тэхнікі у гэтым раёне. Ваеннаслужачыя выконваюць сваю работу прафесійна. Гэта для нас не новае. Да таго ж у пункце дыслакацыі пастаянна праводзяцца заняткі па павышэнні прафесіяналізму і боегатоўнасці нашых падраздзяленняў», — падкрэсліў ён.

Напрыклад, пры праверцы транспарту і людзей на КПП ваеннаслужачыя ўлічваюць вопыт чачэнскай кампаніі, работы міратворчых сіл у Ліване, а таксама СВА. Таму асобную ўвагу ўдзяляюць надгляду машыны. Праверка на замыканне электрычнага абсталявання машыны праводзіцца для выключэння тэрарыстычнага акта. Былі выпадкі ў іншых краінах, калі ўзрыўчатка прыводзілася ў дзеянне шляхам замыкання электраланцуга аўтамабіля. Таму на КПП дадаткова ўдзяляюць час праверцы работы фар, шчотак, гукавога сігналу, шклопад’ёмнікаў, адкрываюць дзверы, багажнік і капот. Усе дзеянні дакладныя і вывераныя, займаюць лічаныя мінуты.

Таксама ў кругласутачным рэжыме група пад прыкрыццём вядзе разведку з неба. Беспілотнік тут называюць вачыма камандзіра аддзялення. БЛА аснашчаны цеплавізарамі. Далёкасць прымянення каля 8 км, вышыня да 500 м. Беспілотнік можа развіваць скорасць да 70 км/гадз пры спрыяльных умовах надвор’я. Знятая інфармацыя аналізуецца анлайн і дадаткова ў штабе.

Асаблівасць службы — кантакт з мясцовым насельніцтвам. «Жыхары бліжэйшых пунктаў прывыклі ўжо да нас, разумеюць абстаноўку на сумежнай тэрыторыі. Ведаюць, што мы складам нашай брыгады здольны і гатовы забяспечыць мірную работу грамадзян і спакойную вучобу дзяцей. Разуменне ёсць. І ваеннаслужачыя ўсведамляюць, што сёння яны забяспечваюць бяспеку не толькі Радзімы, але і сваіх бацькоў, блізкіх людзей», — падкрэсліў Вадзім Бабілевіч.

У пункце палявога забеспячэння таксама вядзецца немалаважная работа. «Гатую для хлопцаў як для сваіх дзяцей, ад душы», — падзялілася ваеннаслужачая Наталля, адказная за харчовую частку. Напэўна, менавіта таму стравы шэф-повара, як адзначаюць ваеннаслужачыя, не адрозніць ад дамашняй ежы.

Беларускія ваеннаслужачыя нясуць службу на ратацыйнай аснове. Узброеныя Сілы Беларусі нікому не пагражаюць, пры гэтым надзейна абараняюць Радзіму, яе суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, забяспечваюць мір на беларускай зямлі, растлумачылі ў брыгадзе.

У ведамстве падкрэслілі, што для асабовага складу сіл спецыяльных аперацый задачы па ўзмацненні аховы дзяржграніцы не новыя. Ваеннаслужачыя гатовы абараняць рубяжы столькі, сколькі спатрэбіцца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.