Вы тут

Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 28,1% плошчаў


Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 28,1% плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

Па стане на 11 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзены на плошчы 182,9 тыс.га, або 28,1% плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 72,5% запланаваных плошчаў, Віцебскай — 0,22%, Гомельскай — 26,3%, Гродзенскай — 69,3%, Мінскай — 14,8%, Магілёўскай-3,41%. Таксама працягваецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, ужо падрыхтавана 276, 9 тыс.га (42, 6% плана).

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на збожжа — на 265,3 тыс. га, бульба — на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі — на 101,7 тыс. га. У гэтым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,877 млн т.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.