Вы тут

Надыходзіць сапраўдная вясна. Сіноптыкі абяцаюць да плюс 17


Цяперашняя вясновая пара не вельмі нас цешыла. Ды і красавік адразу прыняў эстафету ў капрызнага і наравістага сакавіка. У першыя дні месяца ў краіне часцяком былі ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а ў некаторых раёнах нават паспявала сфарміравацца снежнае покрыва. Аднак ў канцы гэтага тыдня красавік усё ж вырашыў узяць курс на пацяпленне, адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды ў Белгідрамеце.


Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, тэмпературны фон павысіцца і ў начныя гадзіны будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 1 да плюс 9 градусаў, а дзённы фон тэмператур будзе вагацца ад плюс 9 да плюс 17 градусаў. Як той казаў — даўно б так.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, удзень — плюс 10—16 градусаў. У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, удзень — ад плюс 9 да 15 цяпла.

Таксама цёпла і дажджліва будзе і ў нядзелю. У гэты дзень, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Начная тэмпература паветра будзе ў межах ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, удзень — ад плюс 10 да 16 цяпла.

У панядзелак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 2—8 градусаў. Днём слупок тэрмометра паднімецца да 9—16 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак і сераду месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 10—17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.