Вы тут

З царкоўнай кнігай


Выставачны праект «Праваслаўная кніга — шлях да дабра і міру» працуе ў епархіяльнай бібліятэцы пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліды, якая дзейнічае пры філіяле «Лідская гарадская бібліятэка № 4». Арганізатары — Лідская епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы і ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы».


У фокусе — старадрукаваная царкоўная кніга і праваслаўная літаратура сучаснай рэдакцыі, прадстаўленыя на дзвюх выстаўках. Цікавым стала выступленне сакратара Лідскай епархіі протаіерэя Максіма Цыгеля, які расказаў прысутным пра значэнне Бібліі ў духоўным і свецкім жыцці чалавека, а таксама пазнаёміў са старадаўнімі рэлігійна-царкоўнымі выданнямі, якія адрозніваюцца ўнікальнай культурай кнігадрукавання.

Сучасныя кнігі, прадстаўленыя ў другой экспазіцыі выстаўкі, значна адрозніваюцца ад экзэмпляраў першай. Гэта яркія, маляўнічыя выданні з фонду епархіяльнай бібліятэкі, які налічвае больш за дзве тысячы асобнікаў, акрамя электронных носьбітаў, часопісаў і календароў. На шматлікім кніжным матэрыяле адлюстраваны шлях Беларускай праваслаўнай царквы, гісторыя і лёс яе храмаў і свя-тынь. Экспануюцца жыціі вялікіх беларускіх падзвіжнікаў і святых. 

Дар’я МАРЦІНКЕВІЧ, 

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.