Вы тут

Не па-вясноваму неяк… У першыя дні красавіка ўсё больш снег і галалёд


Гэты тыдзень будзе ў нас дастаткова «рознакаліберным»: спачатку будзе ісці снег, потым дождж з туманамі, а ў канцы тыдня пацяплее да плюс 14—15 градусаў. Праўда, не паўсюдна. А наогул красавік не спяшаецца радаваць жыхароў нашай краіны сонечным надвор'ем. Найбліжэйшая перспектыва ўстойлівага надвор'я не абяцае. У аўторак і сераду ў краіне па-ранейшаму будзе захоўвацца ўплыў атмасферных франтоў, якія працягнуць пастаўляць у Беларусь ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У аўторак на большай частцы краіны ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па ўсходзе з дажджом. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, раніцай месцамі слабы галалёд. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 1—7 градусаў. Па паўднёвым усходзе — да 11 цяпла.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 5 градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 2 градусаў у заходніх да плюс 13 градусаў у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны.

Таксама халаднавата і з ападкамі будзе ў ноч на чацвер. А ў гэты дзень 6 красавіка ў наш бок пачнуць паступаць няўстойлівыя цёплыя паветраныя масы з тэрыторыі Украіны. Тэмпературны фон пачне павышацца, а ападкі будуць выпадаць у выглядзе дажджу. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, у асноўным па поўдні краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе мінус 1 — плюс 6 градусаў, а ўдзень — плюс 7—13 градусаў. Па паўднёвым усходзе ноччу прагназуецца плюс 7—8 градусаў, а днём — плюс 14—15 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у канцы тыдня фон атмасфернага ціску працягне расці, праясненняў стане больш, дажджы кароткачасовага характару будуць адзначацца зрэдку па краіне.

У пятніцу месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 1 градуса па поўначы да плюс 8 градусаў па поўдні. Удзень слупок тэрмометра падымецца да плюс 7—14 градусаў.

У выхадныя холад пачне сапраўды адступаць. У суботу і нядзелю нават начных замаразкаў ужо не будзе. У суботу месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе да плюс 7 градусаў, а днём — 7—14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.