Вы тут

Петрышэнка правёў прыём грамадзян у Любані


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў прыём грамадзян у Любанскім райвыканкаме, перадае БелТА.


Намесніку прэм’ер-міністра задавалі пытанні па ўсталяванні працоўнага стажу і добраўпарадкавання тэрыторыі. Так, Праскоўя Міхайлаўна і Андрэй Андрэевіч з Любані звярнуліся з нагоды заліку ў стаж ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ службы перыяду працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях у якасці галоўных спецыялістаў. Аднак неабходных архіўных дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую працу, не захавалася.

Прасковья Жудрик и Андрей Веремейчик

Ігар Петрышэнка адзначыў, што сітуацыя нестандартная. «Можна сказаць, што гэта прэцэдэнт, падобны зварот паступае ўпершыню. Нашы структуры павінны вызначыць, па якім шляху вам ісці, калі няма архіўных пацвярджэнняў, даведацца, у якім фармаце можна падаць доказы. Я даручу профільным дзяржаўным органам, Міністэрству працы і сацыяльнай абароны з улікам усіх абставінаў разгледзець ваша пытанне», — канстатаваў намеснік прэм’ер-міністра.

Жыхара Любані Мікалая Мікалаевіча цікавіла пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі і якасці працы мясцовага ЖКГ. У прыватнасці, мужчына звярнуўся з нагоды добраўпарадкавання тэрыторыі дзіцячага садка № 4. Ён звярнуў увагу на нездавальняючы стан плота і тратуара ля дашкольнай установы. Па словах намесніка старшыні Любанскага райвыканкама Дзмітрыя Сухана, распрацаваны праект добраўпарадкавання мікрараёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца дзіцячы сад. Праект прадугледжвае абнаўленне пліткавага пакрыцця і плота.

Игорь Петришенко

Антаніна Алегаўна з аграгарадка Сосны звярнулася да Ігара Петрышэнкі з нагоды прадастаўлення для пражывання іншага жылога памяшкання. Акрамя таго, у жанчыны паўсталі пытанні па працы лазні ў аграгарадкі Сосны, якая зачынілася каля сямі месяцаў таму. Дзмітрый Сухан патлумачыў, што лазня сярод жыхароў аграгарадка не запатрабаваная, а яе ўтрыманне нерэнтабельнае. Аднак Ігар Петрышэнка даручыў правесці маніторынг сярод мясцовага насельніцтва па пытанні запатрабаванасці і рэнтабельнасці лазні.

Як распавёў журналістам Ігар Петрышэнка, прыёмы грамадзян — гэта ключавы функцыянал, які дазваляе ўладзе слухаць і чуць людзей. «Калі яны падымаюць правамерныя пытанні, гэта дазваляе вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць. Вельмі цікава было сёння слухаць нашых грамадзян, якія прыйшлі на прыём, паколькі яны жыва цікавяцца палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншымі сферамі жыцця нашага грамадства. Яны ў курсе навін, якія ўвайшлі ў абноўленую рэдакцыю Канстытуцыі, ведаюць заканадаўства», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра, грамадзяне, якія звярнуліся з пытаннямі ўладкавання сваёй малой радзімы, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. «Адзін з заяўнікаў добраўпарадкаваў свой пад’езд, уладкаваў дворык. Ён хоча, каб усё ў Любані было прыгожа і ўтульна. Адпаведныя планы ёсць і ў кіраўніцтва, і я думаю, тыя аспекты, якія звязаны з добраўпарадкаваннем дзіцячага садка, будуць вырашаны. Зараз надыходзіць перыяд суботнікаў, і сіламі грамадскасці, БРСМ, піянерскіх арганізацый, ЖКГ і грамадзян можна забяспечыць парадак і ўтульнасць пасля зімовага перыяду часу. Гэта сумесная праца ўлады і людзей», — сказаў на заканчэнне намеснік прэм’ер-міністра.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.