Вы тут

Качанава: Жанчына — гэта мір, стваральная праца


У Мінску ў Dipservice Hall прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Мінскага гарадскога і галіновага этапаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2022». 


Найлепшых жанчын вызначылі ў намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Духоўнасць і культура», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Не старэюць душой ветэраны», «Ганарымся і памятаем», «Гаспадыня вёскі».

«Сёння напярэдадні жаночага дня ў Мінску ўшаноўваюць найлепшых жанчын. Я з вялікай радасцю прысутнічаю тут, таму што мы разумеем, што жанчына — гэта мір, стваральная праца. Жанчына — гэта, як традыцыйна гавораць, захавальніца сямейнага ачага. Але зараз не толькі. Мы бачым, што ў нашых жанчын актыўная грамадзянская пазіцыя. Сёння вельмі многія прыйшлі з сімвалам Беларускага саюза жанчын.Гэта значыць, што гэтыя жанчыны, працуючы на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах горада Мінска, яшчэ займаюцца і грамадскай дзейнасцю, грамадскай працай . Гэта вельмі важна», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла, што Мінск з году ў год становіцца ўсё прыгажэйшым. «Вялікая колькасць прадпрыемстваў паспяхова працуюць у Мінску і, вядома, заслуга жанчын тут неацэнная, — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі. — Таму шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі за гэту работу і ўсіх з надыходзячым святам — з днём 8 Сакавіка. Але акрамя гэтага, вядома, сёння з вялікай радасцю віншую ўсіх, хто намініраваны і атрымаў такое ганаровае званне «Жанчына года».

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў падкрэсліў, што ўсе жанчыны вартыя павагі. «Таму што яны з’яўляюцца, мабыць,падмуркам любога прадпрыемства. На іх далікатныя плечы кладзецца, на жаль, вельмі шмат працы, і яны бліскуча з ёй спраўляюцца. Ну, вядома ж, гэта і грамадская нагрузка. Але самае галоўнае, што ў кожнай жанчыны — сям’я, за якую яны таксама адказваюць. Яны кожнаму знаходзяць добрае слова, дапамагаюць, выхоўваюць, клапоцяцца. І гэта дарагога варта», — адзначыў ён.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.