Вы тут

Творчасць Георгія Марчука стала тэмай для дысертацыі


Навуковыя дысертацыі па творах сучасных беларускіх аўтараў, на жаль, зараз з’ява даволі рэдкая. І тым больш ухваляецца ініцыятыва прыхільнікаў айчыннай літаратуры да больш усебаковага вывучэння літаратурнага працэсу і яго стваральнікаў.


Людміла Іконнікава прадстаўляе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. У полі яе зроку — творчасць Георгія Марчука, якую навукоўца разглядае з пункту гледжання жанрава-стылёвых пошукаў пісьменніка. Пра значнасць постаці аўтара, які заявіў аб сабе ў другой палове ХХ стагоддзя, сведчыць як яго багатая літаратурная спадчына, што знайшла ўвасабленне ў розных літаратурных кірунках: прозе, драматургіі, дзіцячай літаратуры, — так і інтарэс да яго твораў з боку навукоўцаў, літаратурных крытыкаў. 

Яны падкрэсліваюць уласцівыя Г. Марчуку пошукі ўласнага месца ў свеце, ідэнтыфікацыі сябе са сваім родам, нацыяй, складанымі перыпетыямі існавання народа на зломах часу. Добра распрацаваныя сюжэты яго твораў прыцягваюць увагу чытача, а схільнасць да філасофскай заглыбленасці і псіхалагічнай дакладнасці ў паказе характару выклікаюць роздум і глыбокі аналіз жыццёвых з’яў, што спрыяе росту цікавасці з боку чытача і гледача. 

— Нягледзячы на імкненне навукоўцаў і крытыкаў прааналізаваць створанае пісьменнікам, раскрыць ідэйна-тэматычную праблематыку напісанага ім, паказаць шырыню жанрава-тэматычнага дыяпазону, некаторыя стылёвыя адзнакі асобных твораў і цыклаў, спадчына літаратара не даследуецца як мастацкая сістэма, — даводзіць Людміла Іконнікава. 

Гэтым і тлумачыцца стараннае вывучэнне Людмілай Іконнікавай асноўных дамінант, якія фарміравалі асобу і стыль пісьменніка. Створанай дысертацыяй яна прэтэндуе на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. 

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.