Вы тут

Навагодні баль сабраў таленавітую і паспяховую моладзь Гомельшчыны


У гомельскім палацы навагодні баль сабраў таленавітую моладзь рэгіёну. Па традыцыі на святочным мерапрыемстве прайшла штогадовая цырымонія ўручэння прэмій Гомельскага аблвыканкама пяцідзесяці лепшым навучэнцам. Узнагароды пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, прызёрам і лаўрэатам творчых фестываляў і спартыўных спаборніцтваў, выдатнікам вучобы, актывістам валанцёрскага руху і грамадскага жыцця ўручыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.


Кіраўнік рэгіёну выказаў словы шчырай падзякі ў адрас не толькі лепшых навучэнцаў, але і педагогаў Гомельшчыны. Губернатар заклікаў маладых людзей быць удзячнымі бацькам, педагогам, дзяржаве. 

— Шчыры дзякуй за тое, што сваімі поспехамі вы ўслаўляеце нашу Гомельшчыну. Упэўнены, што кожны з вас, дарагія юнакі і дзяўчаты, у тым ліку і дзякуючы шматлікім гісторыка-патрыятычным мерапрыемствам, усвядамляе, якім коштам заваявана шчасце, якая цудоўная наша краіна і людзі, што ў ёй жывуць, як выдатна мець магчымасць спакойна жыць, вучыцца, фізічна развівацца і духоўна расці, — падкрэсліў Іван Крупко. — У нашай дзяржаве для гэтага створаны ўсе ўмовы. Шануйце і беражыце тое, што мы з вамі маем, — звярнуўся да моладзі губернатар.

Няхай вучоба і праца будуць накіраваны толькі на  росквіт Радзімы! — перадаў наказ юнакам і дзяўчатам ад старэйшага пакалення Гомельшчыны кіраўнік рэгіёну. 

Удзельнікі навагодняга балю атрымалі сувеніры на памяць аб мерапрыемстве. Разынкай святочнай праграмы стала выкананне класічных танцаў XIX стагоддзя пад акампанемент камернага аркестра Гомельскай абласной філармоніі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.