Вы тут

Што трэба ведаць пра афіцыйны мяч чэмпіянату свету па футболе


У далёкім Катары ўжо тыдзень кіпяць футбольныя страсці. Амаль кожны дзень здараюцца сенсацыю кшталту перамогі Саўдаўскай Аравіі над Аргенцінай ці пройгрышу Германіі камандзе Японіі. Сёння стануць вядомыя чатыры ўдзельнікі плэй-офф. Заключныя матчы пройдуць у двух папярэдніх групах. У квартэце А зборная Нідэрландаў будзе спаборнічаць з гаспадарамі турніра — камандай Катара, аднак пасля двух паражэнняў катарцы страцілі свае шанцы прабіцца ў плэй-оф. Таму Нідэрланлы амаль на 100 працэнтаў — удзельнікі плэй-оф. У другім матчы сустрэнуцца зборныя Эквадора і Сенегала. Становішча каманд перад трэцім турам: Нідэрланды — 4 балы, Эквадор — 4 балы, Сенегал — 3 балы і Катар — ноль балаў. 


У групе В барацьба за плэй-оф будзе больш напружанай. У 1/8 фінала прэтэндуюць усе каманды. Зборная Англіі выйдзе на поле супраць каманды Уэльса, а каманда ЗША будзе спаборнічаць з іранцамі. Становішча каманд: Англія — 4 балы, Іран — 3 балы, ЗША — 2 балы, Уэльс — 1 бал. 

Пропуск у плэй-оф ужо забяспечылі тры каманды. Гэта дзеючыя чэмпіёны свету футбалісты зборнай Францыі (группа D), пяціразовыя ўладальнікі Кубка планеты бразільцы (група G) і партугальцы (група Н).

Пачатак вялікага падарожжа ў свет футбола

Мяч, за перамяшчэннямі якога па полі ўважліва сочаць заўзятары з усяго свету, варты ўвагі і сам па сабе, без гульцоў. У кожнага чэмпіянату свету ёсць свой афіцыйны мяч. На катарскім мундыялі ён называецца Al Rihla, што ў перакладзе з арабскага азначае «падарожжа». У сярэднявечнай арабскай літаратуры існаваў літаратурны жанр дарожных нататак з такой жа назвай. Па ідэі арганізатараў турніру і стваральнікаў мяча, першы ўдар па гэтым снарадзе — пачатак вялікага падарожжа ў свет футбола. 

Дызайн мяча прадстаўляе нацыянальны каларыт Катара: кожная з 20 панэляў поліўрэтанавай знешняй часткі зроблена ў форме пустыннай дзюны. Дызайн малюнкаў на паверхні выкананы ў колерах катарскага флага. Самі малюнкі ўвасабляюць нацыяльную архітэктуру. На мячы намалёваны традыцыйныя арабскія лодкі дау — яшчэ адна адсылка да падарожжаў. 

Вылучаецца Al Rihla не толькі дызайнам, але і тэхналогіямі. Гэта першы ў гісторыі чэмпіянатаў свету мяч, выраблены з клею і фарбаў выключна на воднай аснове — абсалютна экалагічна чысты снарад. 

Мяч дапамагае арбітрам ў складаных гульнявых сітуацыях. У камеры мяча ёсць спецыяльны датчык, які адсочвае становішча снарада на полі і перадае гэтую інфармацыю відэа-асістэнту. Дзякуючы гэтай функцыі адзін з галоў Эквадора ў вароты Катара быў адменены. Афіцыйны пастаўшчык мячоў для чэмпіянатаў свету FIFA кампанія Adidas сцвярджае, што, дзякуючы асаблівай структуры пакрыцця, дасягаецца ўнікальная аэрадынаміка. Таму Al Rihla называюць самым стабільным у палёце снарадам за ўсё гісторыю мундыяляў. 

На футбольных палях Катара Al Rihla, без сумнянняў, яшчэ многім здзівіць. Матчы групавой стадыі чэмпіяната свету завершацца 2 снежня, пасля чаго барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з васьмі квартэтаў. 

Сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 3-6 снежня, чвэрцьфіналы намечаны на 9 і 10 снежня, паўфіналы запланаваны на 13 і 14 снежня, матч за бронзу адбудзецца 17 снежня. Вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул пройдзе 18 снежня на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.