Вы тут

Прайшоў фестываль «Вуснамі дзяцей гаворыць мір»


Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Вуснамі дзяцей гаворыць мір» нядаўна прайшоў у Томску. Гісторыя фэсту вядзецца з 1995 года, калі конкурс быў абласны. Сёлета ён ужо дзясяты раз праходзіў у статусе міжнароднага, што ўвачавідкі пашырыла межы, заахвоціла больш удзельнікаў, адлюстравалася на ўзроўні работ юных аўтараў. Многіяўдзельнічаюць ў ім штогод, таму відаць іх творчы рост.


У гэтым годзе 411 адораных школьнікаў і студэнтаў падалі заяўкі на ўдзел у фестывалі. Большасць — з Томска і Томскай вобласці. Але былі і замежныя аўтары, студэнты, якія навучаюцца ў томскіх ВНУ. Некаторыя прыехалі з былых саюзных рэспублік, а таксама з Кітая, Манголіі і нават афрыканскай краіны Кот-д’Івуар... Яны пішуць на рускай мове і на добрым узроўні. Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі і беларускія вучні са школы № 3 горада Любань, 170 сярэдняй школы сталіцы і з Вераб’евіцкай базавай школы Навагрудскага раёна (Гродзенская вобл.).

Ніякіх тэм удзельнікам звычайна не прапаноўваецца, школьнікі і студэнты пішуць пра тое, што ім асабліва блізка. Большасць маладых аўтараў шчырыя ў сваёй творчасці, дасылаюць вершы і апавяданні, казкі і навелы, прасякнутыя пачуццямі. У змесце ўгадваюцца падзеі з біяграфій аўтараў. Членам журы нялёгка выбраць найлепшыя работы.

Два дні ішло абмеркаванне твораў, работа праходзіла на пляцоўцы Томскай абласной бібліятэкі. Канкурсанты раздзелены на групы па жанрах і ўзростах. Дзеці праслухоўваюць выступленні равеснікаў і ацэнку іх творчасці членамі журы, прымаюць удзел у абмеркаванні, з хваляваннем чытаюць свае вершы і апавяданні. Ахвотныя пры дапамозе канферэнц-сувязі падключаліся да абмеркаванняў. Георгій Хадзееў з Будзёнаўска, Варвара Гаўрылка з Беларусі, Інэса Бурдук з малдаўскага горада Едзінец, якія прыслалі заяўкі, таксама маглі прыняць удзел у творчых майстар-класах і абмеркаванні рукапісаў.

Чатырнаццаць паэтаў і празаікаў з Томска, Кемерава, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Мінска працавалі ў гэтыя дні з дзецьмі і студэнтамі, кіравалі секцыямі. Завершаны няпростая праца і ўсе гарачыя спрэчкі ў час пасяджэння творчых лабараторый, і вось на закрыцці фестывалю ўручаюцца дыпломы пераможцам. Апрача Гран-пры, першых месцаў у прозе і паэзіі, юныя аўтары заахвочваюцца дыпломамі ў розных намінацыях. Дыпломамі ў намінацыі «Масты дружбы» ўзнагароджаны Варвара Гаўрылка і Насця Бердыгулава з Вераб’евіцкай базавай школы Навагрудскага раёна, Насця Насановіч з сярэдняй школы № 3 з Любані, у намінацыі «Літаратурная палітра» ўзнагароджана Соф’я Кавалеўская (Любань). Асабліва прыемна паведаміць пра вучня 5-га класа сярэдняй школы № 170 горада Мінска Аляксея Сучко, які атрымаў дыплом — 2-е месца — за творчыя поспехі. Ці ж гэта не радасць — мець поспехі ў пісьменстве ў маладыя гады? А для нас, членаў журы, шчасце — выявіць найлепшых, таленавітых, справядліва растлумачыць кожнаму іх знаходкі і хібы, адзначыць цікавыя дэталі і лішнія эпізоды.

Закрыццё фестывалю праходзіла ва ўрачыста-радаснай атмасферы. Падыходзілі дзеці, каб падзякаваць і сфатаграфавацца на памяць, а таксама з запрашэннем прыехаць у наступным годзе. А чаму б і не? Абы дазволіла здароўе і мір, які гаворыць вуснамі не толькі дзяцей, але і пакаленняў больш сталага ўзросту.

Вера БУЛАНДА

Фота даслана аўтарам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.