Вы тут

Басанова ў восеньскай слоце. Пасольства Бразіліі правяло ўрачысты прыём


Пасольства Бразіліі ў Беларусі правяло ў Мінску ўрачысты прыём з нагоды дзяржаўнага свята — Дня абвяшчэння рэспублікі. 


— Сёння мы ўзгадваем насамрэч гістарычную дату — 200-годдзе незалежнасці Бразіліі, —распавёў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл. — Я ўдзячны за той цёплы прыём, які аказалі беларускія сябры. Адразу ўбачыў агульныя рысы характару бразільскага і беларускага народаў і энтузіязм, які накіраваны на развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння. Мы верым не ў ізаляцыю, а ў інтэграцыю. Глабалізацыя не пакідае іншага выбару. Беларусь адметная высокім узроўнем адукацыі, тэхнічнай падрыхтоўкі людзей, а таксама сацыяльнай раўнавагай і бяспекай у грамадстве. У нас ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго ў розных сферах. Мы разам працуем над пераадоленнем перашкод, якія выкліканы ўвядзеннем несправядлівых бар’ераў для гандлю і перамяшчэння людзей. Бразілія заўжды адкрытая для Беларусі. Пацвярджэннем таму — бязвізавы рэжым, які дзейнічае паміж нашымі краінамі з 2016 года. 

Нашы краіны будуюць сваю дзяржаўнасць на прынцыпе ўзаемнай павагі.

— Беларусь і Бразілію аб’ядноўваюць імкненне да міру, падтрыманне стабільнасці, якіх цяпер так не хапае, — адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў. — Сёлета мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. За гэты час шмат зроблена для развіцця эфектыўнага і двухбаковага супрацоўніцтва. Бразілія ўваходзіць у дзясятку вядучых эканомік планеты і аказвае істотны ўплыў на сусветныя рынкі. Гэтая краіна крок за крокам становіцца адным з сусветных лідараў у галіне сяльгасвытворчасці. А Беларусь з’яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў угнаенняў, вытворцам сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. Наша краіна традыцыйна выступае надзейным партнёрам у развіцці аграрнага сектара Бразіліі. Несправядлівыя санкцыйныя абмежаванні — сродак ухілення канкурэнтаў: Бразіліі — на харчовым рынку, Беларусі — на рынку ўгнаенняў. Аднак агульнымі намаганнямі мы абавязкова знойдзем выйсце са складанай сітуацыі, адновім традыцыйныя сувязі, здолеем не толькі аднавіць ранейшы аб’ём паставак, а і павялічыць яго. Магчымасці для далейшага пашырэння нашага ўзаемадзеяння ў розных сферах зусім не вычарпаны. Развіццё моцных двухбаковых сувязяў у цяперашніх умовах набывае асаблівае значэнне для нашых краін.

Павіншаваць бразільскіх сяброў са знакавай датай прыйшлі не толькі работнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства і іншых міністэрстваў, прадпрыемстваў, а і калегі з дыпламатычных прадстаўніцтваў шэрагу дзяржаў, парламентарыі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі нашай краіны, журналісты. Дзякуючы выдатнаму джаз-бэнду, у зале, насуперак мінскай восеньскай слоце, усё рушыла ў запальных рытмах бразільскай басановы. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.