Вы тут

Мемарандум умацоўвае сяброўства


У пасольстве Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная знакавай падзеі ў беларуска-бразільскім адукацыйным супрацоўніцтве. Удзел у ёй прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Бразіліі ў Беларусі Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл.


Прысутныя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі даведаліся, што падпісаны гэтымі днямі мемарандум пра ўзаемаразуменне паміж Федэральным універсітэтам Мінас Жэрайс, БДУ, БДЭУ і БДУІРам быў разпрацаваны з улікам асаблівасцей і зацікаўленасці кожнай ВНУ. Ва ўлік бралася і тое, наколькі супадала ў кожнага ўніверсітэта запатрабаванасць у такім супрацоўніцтве.

 

Было адзначана, што ў гэтай справе абодва бакі аб’ядноўвае гатоўнасць універсітэтаў праводзіць акадэмічны абмен сярод выкладчыкаў і студэнтаў. Першы крок у гэтым прадугледжвае вывучэнне партугальскай мовы беларускімі студэнтамі і беларускай мовы партугальскімі. Супрацоўніцтва будзе паглыблена ў розных накірунках — бразільскі бок цікавіць прыкладная медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі, права, эканоміка.

Цікава было даведацца, што бразільскі ўніверсітэт з’яўляецца не толькі адукацыйнай, але і даследчай установай, вынікі працы яго даследчыкаў прыносяць значную карысць грамадству. Напрыклад, сёння ва ўніверсітэце ствараюць першую бразільскую вакцыну супраць кавіду. Разпрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту карыстаюцца бразільскія медыцынскія ўстановы.

Бразільскі бок выказаў намер у далейшым пашырыць кола супрацоўніцтва і наладзіць такія ж адносіны паміж Гродненскім дзяржаўным універсітэтам, Мінскім лінгвістычным універсітэтам. У перспектыве пажадана праводзіць сумесныя даследванні, выдаваць сумесныя навуковыя працы, выкарыстоўваць рэсурсы аддаленага навучання. Спрыяць гэтаму будзе і тое, што для наведвання Бразілі беларусам не патрабуецца турыстычная віза, а федэральны ўніверсітэт з’яўляецца дзяржаўнай установай і адукацыя ў ім бесплатная.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.