Вы тут

Качанава: У рэгіёнах павінны быць створаны ўмовы для камфортнага жыцця


У рэгіёнах павінны быць створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця людзей. Акцэнт на гэтым зрабіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА на выязным паседжанні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло ў Петрыкаўскім раёне.


Узаемадзеянне з мясцовымі органамі самакіравання — гэта адзін з найбольш важных кірункаў работы Савета Рэспублікі, адзначыла Наталля Качанава. «Правядзенне падобных мерапрыемстваў, як правіла, мы плануем на выездзе, — заўважыла яна. — Гэта дазваляе лепш азнаёміцца з рэгіёнамі, з работай органаў самакіравання і мясцовых органаў улады. Важна паглядзець, як вырашаюцца актуальныя для пэўнай тэрыторыі пытанні». Па словах спікера верхняй палаты парламента, важна звярнуць увагу на тое, што яшчэ сёння трэба зрабіць для таго, каб людзі, якія жывуць тут, адчувалі сябе камфортна, каб моладзь, атрымаўшы адукацыю, вярталася сюды, на сваю малую радзіму — каб жыць, працаваць, развіваць свой горад, свой раён. «Таму мы абмяркоўваем гэта пытанне з запрашэннем шырокага кола спецыялістаў. Гэта і кіраўнікі рэспубліканскіх органаў улады, мясцовых органаў улады, дэпутаты усіх узроўняў. Бо самае галоўнае для дэпутата любога ўзроўню», — сказала Наталля Качанава, адзначыўшы, што ў Петрыкаўскім раёне гэта работа пабудавана належным чынам дзякуючы таму, што задачы рашаюцца разам з людзьмі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі. «Я заўсёды з вялікай радасцю бываю ў рэгіёнах, таму што людзі, якія тут жывуць, шчыра любяць сваю малую радзіму»,—падзялілася Наталля Качанава. 

Удзельнікі выязнога паседжання азнаёміліся з развіццём мікрараёна Паўночны ў Петрыкаве. Горад за апошнія гады памаладзеў — будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната ўдыхнула жыццё ў гэтыя мясціны. Ствараюцца новыя працоўныя месцы, будуецца арэнднае жыллё для спецыялістаў. Летась уведзена 10 шматкватэрных дамоў, за гэты год будзе яшчэ сем. Сёлета 20 маладых спецыялістаў-медыкаў прыехалі працаваць у горад.

Наталля Качанава нагадала пра пастаўленую Прэзідэнтам задачу пра раўнамернае развіццё рэгіёнаў. «Гэта задача вызначана і VI Усебеларускім народным сходам, — моцныя рэгіёны», — дадала спікер. Таму ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязнога пасяджэння была работа прадпрыемстваў, функцыянаванне сацыяльнай сферы, ЖКГ, іншыя надзённыя для раёна пытанні. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.