Вы тут

Закон аб амністыі закране 8,5 тысячы чалавек


Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч на папярэднім абмеркаванні палажэнняў праекта закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» сёння ў парламенце раскрыў падрабязнасці законапраекта аб амністыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Паводле папярэдніх разлікаў, пры рэалізацыі праекта закона мяркуецца вызваліць каля 4,5 тыс.асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1600, з іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2,5 тыс., а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тыс. асуджаных. Усяго амністыя закране 8,5 тыс.чалавек.

«У адпаведнасці з артыкуламі 1, 2 праектам закона прадугледжваецца вызваленне ад усіх відаў пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, ад дадатковых пакаранняў, а таксама спыненне папярэдняга расследавання па крымінальных справах у дачыненні да пэўных катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы, якія не прадстаўляюць вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкія пры ўмове, што іх злачынствы не ўваходзяць у пералік артыкулаў, на якія амністыя не распаўсюджваецца, — распавёў Генадзь Казакевіч. — Пры гэтым прадугледжаны наступныя катэгорыі асоб: непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды 1-2 груп, хворыя актыўнай формай туберкулёзу, асобы, хворыя на анкалагічныя захворванні, ВІЧ-інфікаваныя, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый, асобы, якія атрымалі раненні, калецтвы, захворванні пры выкананні, а таксама ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці ў перыяд знаходжання службы ў Следчым камітэце, ДКСЭ, ОУС, органаў фінансавых расследаванняў, пракуратуры, органаў і падраздзяленняў па НС. Такім чынам, плануецца вызваліць ад пакарання з месцаў пазбаўлення волі каля 52 чалавек, 20 з ВУАТаў і 600 чалавек з крымінальна-выканаўчых інспекцый».

Згодна з артыкулам 3 праекта закона падлягаюць вызваленню ад іншых мер крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакаранняў асобы, прысуды ў дачыненні да якіх пастаноўлены на дзень уступлення ў сілу закона аб амністыі пры ўмове, што амністыя на ўчыненае імі злачынства распаўсюджваецца. «Такім чынам, прагназуем вызваленне практычна 700 чалавек з крымінальна-выканаўчых інспекцый. У адпаведнасці з палажэннямі артыкула 4 падлягаюць вызваленню асобы, якія здзейснілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі, прысуд у дачыненні да якіх вынесены на дзень уступлення ў сілу закона аб амністыі. Пры ўмове, што амністыя на такія злачынствы распаўсюджваецца. Прагназуем вызваленне 5 чалавек з месцаў пазбаўлення волі, 70 з ВУАТаў, 35 з крымінальна-выканаўчых інспекцый, — адзначыў намеснік міністра. — У адпаведнасці з артыкулам 5 падлягаюць вызваленню асобы, якія здзейснілі злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх, па якіх прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, пазбаўлення волі і адбыўшыя на час уступлення ў сілу закона аб амністыі не менш за адну чвэрць прызначанага судом пакарання, пры ўмове, што амністыя на такія злачынствы распаўсюджваецца. Прагназуем вызваленне 250 чалавек з месцаў пазбаўлення волі, 210 з ВУАТаў, 205 з з крымінальна-выканаўчых інспекцый. Усяго 670 чалавек».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.